Гродно. ...был монастырь...

Jan 11, 2025 20:26

Уже очень давно, рассказывая о Бобруйске, я выкладывал фотоснимок костёла, фасад которого снесен и на его месте выстроен дом:


«Бобруйск. Костёл Непорочного зачатия Пресвятой Девы Марии 1» на Яндекс.Фотках
Подробнее - здесь: https://shepelev.livejournal.com/2358175.html

Честно сказать, был абсолютно уверен, что это было проявлением сумеречного "гения" местных коммунистов-антитеистов.
Но на самом деле все оказалось намного сложнее. Бобруйским коммунистам было с кого брать пример. в Гродно подобное действо совершили задолго до них: аж в 1795 году.
На месцы будынка стаялі касцёл і бальніца Святога Духа, які быў пабудаваны на ўклад каралевы Боны ад 9 кастрычніка 1551 г. Касцёл з 17 ст. выконваў ролю прытулка для галечных і бяздольных. Заснаваны каралевай Бонай у 1551 годзе, касцёл існаваў да пачатку 19 ст., пасля чаго яго перабудавалі ў Дом міласэрнасці[3]. Касцёл узводзіўся на мяжы горада, на так званым Пушкарскім месцы, абарончай мяжы горада 16ст. Будынак меў нехарактэрныя для беларускай архітэктуры рысы - чатыры круглых калоны, прыкметны ўплыў італьянскага дойлідства. Вядома, што касцёл меў невялікія памеры, знаходзіўся ў сярэдзіне комплексу. Першы раз касцёл перабудоўваўся ў 1792, тады па фундацыі віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага быў дабудаваны другі паверх, пасля яшчэ ў 1802, 1817, 1843, 1890. Пасля канфіскацыі касцёла пасля паўстання 1863-1864 гг., будынак набыў купец Абель Тарлоўскі, які пасля пажару 1885 года перапрадаў дом Іоўну Хозэ. Пасля смерці Хозэ ў 1896 яго сын Альтэрам-Шмуэль перарабіў будынак пад гатэль «Славянскі» на 25 нумароў. Акрамя гатэлю ў будынку Хозэ-малодшага знаходзіўся шырокі спектр устаноў: гэта і пякарня Салавейчыка, і дробны гандаль садавіной Цывы Мышкоўскай, і цырульня Фрэнкеля, і мэблявая крама Урансона, і галантарэйная крама крама Смажановіча, і суконная крама разам з кравецкай майсерняй Маркуса Прэнскага, і нават крама пахавальных прынадлежнасцей Г. Баўма. У 1910 у доме працавала «хуткапячатная» Сары Ган, а таксама жыў урач М. Хлявінскі. У 1928 годзе ў якасці ўласнікаў будынка выступаюць тры асобы: Філійс Назарко, Хоша Фрукт і Самуэль Хозэ, у будынку працавала сталоўка «Cynke». Самуэль Хозэ пашырыў гатэль, першы паверх дома здаў «Polski Bank Kresowy», гандлёвы дом «Палонія», рэдакцыя газеты «Grodner moment», гарнізоннае казіно, рэстаран Райнера і кандытарская, выдавецтва Гана і кніжная крама. У канцы 30-х гадоў працавала вінна-гастранамічная крама Мухенберга. Падчас другой сусветнай вайны ў будынку змяшчаўся нямецкі ваенны пансіянат «Стары Сябра», сталоўка якого знаходзілася ў касцёле. У гэты ж час была зруйнавана апсіда касцёла[20]. Пасля 1944 г. будынак займаў абласны камітэт кампартыі Беларусі, які перасяліўшыся ў Новы замак, вызваліў яго пад Гродзенскі гарвыканкам у снежні 1952. На першым паверсе ў 1945 годзе была адчынена кнігарня «Навука», якая мела гандлёвую плошчу 119 м² і займалася продажам навукова-тэхнічнай літаратуры, букіністычных кніг[39]. Таксама ў савецкі час у будынку знаходзіўся савет Ленінскага раёна таварыства барацьбы за цвярозасць[40].
Речь идёт о вот этом доме на Советской улице:


И да, со стороны двора к дому перпендикулярно пристроено то, что осталось от костёла. Если точнее, то это дом пристроен к тому, что от него оставили.
Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Помнік архітэктуры 1795 г.
Вядомы як касцёл і кляштар Св. Духа, дом Тарлоўскага, дом Допельберга, дом Хозэ, «хуткадрукарная» Соры Ган, гатэль «Славянскі», гатэль «Гандлёвы», нямецкі ваенны пансіянат «Стары Сябра», Ленінскі райвыканкам.
Т-падобны ў плане будынак. Кампазіцыя галоўнага фасада ярусная, сіметрычная. Паверхі падзелены фрызамі. Цэнтральная частка вылучана чатырма пілястрамі, завершана трохвугольным франтонам. Паміж пілястрамі на другім паверсе паўцыркулярныя аконныя праёмы ў ліштвах, у цэнтры балкон. Бакавыя часткі вылучаны здвоеннымі пілястрамі, паміж якімі размешчаны па два здвоенныя вокны, і завершаны паўкруглымі франтонамі. Праёмы першага паверха прамавугольныя. Завяршальны карніз прафіляваны, з невялікім вынасам. Цокаль абліцаваны керамічнай пліткай.
...
Пасля распаду СССР у будынку размяшчалася Адміністрацыя Ленінскага раёна горада Гродна. У студзені 2019 года стала вядома, што адміністрацыя пераедзе на новае месца. У красавіку 2022 года адміністрацыя раёна пачала працаваць на новым адрасе - вуліца Лермантава,2. Комплекс будынкаў у якіх размяшчалася адміністрацыя ў кастрычніку 2023 года выставілі на аўкцыён. Пачатковая цана была амаль 8,5 млн рублёў ($ 2,6 млн). Новы ўласнік павінен распрацаваць праект капітальнага рамонту і максімум за чатыры гады зрабіць працы па мадэрнізацыі[41].
(Бевика)

Белоруссия, оберст-штурман

Previous post Next post
Up