Фонарь на стене дома №6 по Советской улице:
Дом №10 на Советской улице:
Информацию северо-западном диалекте русского языка даю без перевода - всё понятно и очень красиво звучит:
Вядомы як палац Сапегаў, дом Саламона Лапіна, дом Хвелявіцкай, Ленінскі райвыканкам.
Мае рысы архітэктуры эклектыкі. Трохпавярховы будынак мае складаную форму. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Цэнтральная і бакавыя часткі вылучаны рызалітамі, якія выходзяць за межы завяршальнага карнізу. Унізе тры паўцыркулярныя праезды. Першы паверх адзелены дзвумя гарызантальнымі цягамі. Вокны прамавугольныя ў ліштвах, у цэнтральнай частцы здвоеныя[36].
У 1873 уздоўж вуліцы да кляштара Св. Духа (цяпер № 14) быў прыбудаваны дзвухпавярховы флігель, які меў выгляд адзінага двухпавярховага дома. У будынку змяшчаліся «Кніжны рускі гандаль» (1903), натарыяльная кантора Басніна (1911), аптэчная крама Жураўскага (1915), дзевяць кватэр, восем крам, пякарня. Па стану на 1926 - аптэчны склад Жураўскага, рэстаран Х. Фрухта. У 1937 г. знаходзілася крама галантарэі і панчошна-шкарпэткавых вырабаў «Цеханскі і сыны». У верасні 1944 г. другі паверх будынка займалі партыйны і педагагічны кабінеты. Пасля студзеня 1945 г. г у будынку працавалі: майстэрня па заліванні галёшаў і вулканізацыі шын, пякарня па выпечцы кандытарскіх вырабаў (сакавік 1945), пасля кравецкая майстэрня (1946), мастацка-афарміцельскія і швейная майстэрні Гарпрамкамбіната (1947), салон мод швейнай фабрыкі пашыву адзення (1970). На першым паверсе працавала крама «Палітычная кніга». 5 сакавіка 1970 г у выніку абвалу даху дома пад цяжарам снегу над кнігарняй, будынак быў падвергнуты капітальнай рэканструкцыі, у выніку чаго з’явіўся трэці паверх і цалкам змяніўся фасад будынка. У 1969 спецыялізаваная крама па продажы грамацка-палітычнай літаратуры «Праметэй»[37]. У 1970 гг. змяшчалася крама «Тканіны». З 1978 г. будынак займае Ленінскі райвыканкам. У пачатку 1990 гг. у будынку некаторы час знаходзілася рэдакцыя газеты «Пагоня»[38].
Осталось только ответить на вопрос: где и когда это было? Вот тут:
https://shepelev.livejournal.com/6475662.html Не далее как в феврале этого года.