Дзеяслоў 78

Oct 22, 2015 19:55



Адлюстраванне

Мой Мінск - Атава... Хутка час ідзе...
Ужо не засталося адзіноты...
Маёй душы, як колам на вадзе,
патрэбен камень, -- я ж шукаю ноты...
О, колькі нас, раскіданых паўсюдна,
блукае марна ў вечнасці пакутнай...

Вось, шмат гадоў прайшло... А я ўсё той жа:
па зорак чыстых сталасць вывучаю,
паверыў я - жыццё мне дапаможа
пазбегнуць адзіноты і адчаю,
каб мець яшчэ магчымасць спадзявацца
па памяці шукать сваё юнацтва.

Мой Мінск - Атава... Што яшчэ дадаць?
Два горады падзеленыя даллю…
Я веру, што змагу іх аб’яднаць,
запамятаўшы смутак развітання...
Мая надзея застаецца марай,
нібы жэтон метро мной прыхаваны.

З прыемнасцю гуляю дзіўным летам
уздоўж ракі... Не задаю пытанняў...
Я горада пачую голас ветлы,
а гладзь ракі --  жыцця адлюстраванне...
Там, на вадзе, я родны Мінск убачу,
і зноў знайду, а можа штосьці страчу...
Previous post Next post
Up