1
Базавай жыцьцёвай матывацыяй дзейнасьці чалавека ёсьць сэнсавая (дзеля чаго?) матывацыя, якая ёсьць пажыцьцёвай і трансцэндэнтнай, і мэтавая (навошта?) матывацыя, якая фармуецца ў розныя перыяды жыцьця чалавека, і зьнітаваная з сэнсавай матывацыяй.
Менавіта, з сэнсавай матывацыі (крыніцай якой ёсьць толькі Той, Хто ёсьць вечны - Бог) у чалавека фармуецца матывацыя да часовага зямнога існаваньня і вечнага жыцьця з Богам і да захаваньня і працягу жыцьця чалавека праз жыцьцяздольнасьць і жыцьцядайнасьць народа… дзеля Божага прызначэньня чалавека.
На падставе гэтых базавых жыцьцёвых матывацый у чалавека фармуецца матывацыя да супольнай жыцьцяздольнасьці народа/нацыі/дзяржавы, якая вызначаецца супольным жыцьцёвым (духоўным, інтэлектуальным і фізіялягічным - ДІФ) патэнцыялам і эфектыўным яго выкарыстаньнем праз функцыянаваньне зваротнай сувязі (дэмакратыі).
Вабіць чалавека наперад да захаваньня і працягу жыцьця, да супольнай жыцьцяздольнасьці грамадства, дзяржавы можа толькі сэнсава-мэтавая матывацыя, у аснове якой ёсьць Любоў як стрыжань духоўнага апірышча, сфармаваная ў чалавека праз духоўнае апірышча народа.
Страх жа можа толькі тармазіць дзеяньні чалавека, альбо штурхаць яго, альбо адыходзіць (адступаць у сваіх дзеяньнях) назад. Але ніколі страх не матывуе да захаваньня і працягу жыцьця, да супольнай жыцьцяздольнасьці грамадства, дзяржавы.
Узроўні базавай жыцьцёвай матывацыі (Божае прызначэньне чалавека - фармаваньне матывацыйных каштоўнасьцей часовага зямнога існаваньня і вечнага жыцьця з Богам - фармаваньне матывацыі захаваньня і працягу жыцьця народа - фармаваньне матывацыі супольнай жыцьцяздольнасьці людзей, формаў іхняй самаарганізацыі) складаюць “агульны назоўнік” (уяўленьне цэлага) матывацыйнай жыцьцядзейнасьці чалавека.
“Змаганьне з рэжымам”, якое атаясамляецца з “барацьбой за ўладу”, ці яшчэ якое “змаганьне” бяз базавай (сэнсавай і мэтавай) жыцьцёвай матывацыі гэта як “змаганьне” зь цемрай, не запальваючы сьвятло, ці “змаганьне” з рабствам, не маючы матывацыі і здольнасьці да свабоды.
Калі ў чалавека сфармавалася матывацыя да супольнай жыцьцяздольнасьці дзяржавы як формы супольнай самаарганізацыі народа/нацыі, і чалавек набыў здольнасьці да рэалізаці гэтай матывацыйнай каштоўнасьці, на шляху яе рэалізацыі варта яшчэ раз прааналізаваць функцыю “ўлады” ў забесьпячэньні супольнай жыцьцяздольнасьці дзяржавы.
2
Улада (власть) ёсьць функцыяй статуса ўладара (властелина), празь якую той ажыцьцяўляе сваё валадарства (владение).
Рэазізуецца функцыя ўлады (власти) праз “узаконьваньне” (альбо з дапамогай арганізаванай узброенай сілы) гвалту з боку невялікай групы людзей адносна ўсяго грамадства.
У розныя гістарычныя перыяды выраз “улада валялася” азначае, што не было “ўладара” (властелина, владельца) грамадства, дзяржавы. А грамадства/грамадзяне не былі “матываваныя і здольныя” (ня мелі волі) (прынамсі, дастатковая іх колькасьць) да самаарганізацыі ў незалежнай нацыянальнай, прававой, дэмакратычнай дзяржаве, да стварэньня дзяржавы жыцьцяздольнай - падвышэньні супольнага (сінэргетычнага) ДІФ-патэнцыяла і эфектыўнага яго выкарыстаньня, дзеля захаваньня і працягу жыцьця народа… дзеля Божага прызначэньня чалавека.
Адцураньне Божага валадарства непазьбежна вядзе людзей да валадарства над імі асобных людзёў-маргіналаў.
“Барацьба за ўладу” (за власть) азначае ў такім разе барацьбу за статус “уладара” (властелина, владельца) грамадства, дзяржавы, вынікаў супольнай дзейнасьці грамадства.
Арганізацыя грамадства (палітыка) на падставе “валадарства” ажыцьцяўляецца “ўладаром” праз карыстаньне прыналежнай яму функцыяй “улады”.
У дзяржавах, створаных “уладарамі” на падставе іхняга “ўладарства” альбо ў якіх яны пануюць над грамадствам, статус “уладара” і прыналежная гэтаму статусу функцыя “ўлады” імі захопліваецца, заваёўваецца, перадаецца ў спадчыну.
У такім разе, выраз пра “падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую” азначае “раз-траеньне” статуса “ўладара”, які валодае грамадствам і ўладарыць над ім.
“Уладараньне” над грамадствам не дазваляе якой-кольвек ускоснай зваротнай СУВЯЗІ з боку грамадства: свабодных празрыстых выбараў, свабоды слова, ці іншых спосабаў. Хіба што захоп статуса “ўладара” іншым чалавекам ці групай людзей.
Таму ў дзяржаве (грамадстве), арганізаванай на падставе валадарства ёй валадаром і ажыцьцяўленьня функцыі “ўлады” на падставе валоданьня (валадарства) дзяржавай (“мой народ”, “собственные граждане”), ускосная зваротная сувязь (выбары, СМІ) блякуецца. У такой дзяржаве зваротная сувязь матываванымі да жыцьця людзьмі праяўляецца ў непасрэднай форме: пратэсты, паўстаньні, рэвалюцыі, бунты і г.д.
Захоп (стварэньне) статуса “ўладара” (абсалютнай манархіі, дыктатуры, тыраніі) і прыналежнай гэтаму статусу функцыі “ўлады” чалавекам з маргінальнай псыхікай (не матываванага да жыцьця, да захаваньня і працягу жыцьця народа як асновы жыцьцяздольнасьці ягоных нашчадкаў) прыводзе да массавага вынішчэньня людзей у гулагу, канцэнтрацыйных лягярох, у лякальных і сусьветных войнах.
3
У дзяржаве, жыцьцяздольнасьць якой вызначаецца матывацыяй самаарганізаваных у дзяржаве людзей да супольнай жыцьцяздольнасьці дзеля захаваньня і працягу жыцьця народа… дзеля Божага прызначэньня чалавека…, і супольным ДІФ-патэнцыялам народа, грамадскай дамовай (канстытуцыяй) на дзяржаўным палітычным полі (ДпалП) вызначаюцца суб’екты дзяржаўнага права (СДП) са сваімі функцыямі, абавязкамі і правамі.
Рэгулюючую функцыю ў дзяржаве ажыцьцяўляюць інстытуты дзяржаўнага рэгуляваньня (ІДР) праз замацаваньне за імі канстытуцыйнага права ўсталёўваць нормы права (законы, правілы і г.д.) і кантраляваць іхняе выкананьне.
Падзел інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня азначае падзел іхніх рэгулюючых функцый, абавязкаў і правоў на полі інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня, а не “падзел” статуса “ўладара”, валадарства (владения) і функцыі статуса “ўладара” - “улады” (власти).
Рэалізацыя інстытутамі дзяржаўнага рэгуляваньня (ІДР) рэгулюючай функцыі, замацаваных за імі канстытуцыяй абавязкаў і правоў адбываецца пры ўмове функцыянаваньня ўскоснай і непасрэднай зваротнай сувязі з боку іншых суб’ектаў дзяржаўнага права (СДП) - грамадзян, грамадзянскай супольнасьці, інстытутаў духоўнага апірышча.
Для людзей, здольных да свабоды, г.з. да адказнасьці за супольную жыцьцяздольнасьць дзяржавы - грамадзянаў, патрэбныя не статус “уладара” і вытворная ад гэтага статусу функцыя “ўлады”, а ПРАВА перадаваць ПРАВА ўсталёўваць нормы ПРАВА, дзеля рэгуляваньня супольнай жыцьцядзейнасьці грамадзянаў.
Права ўсталёўваць нормы права грамадзяне ПЕРАДАЮЦЬ пэўным грамадзянам… на свабодных празрыстых выбарах, несучы адказнасьць за тое, каму яны перадалі гэтае права, з далейшым ажыцьцяўленьнем зваротнай сувязі адносна вынікаў іхняга функцыянаваньня на полі інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня з боку грамадзян.
ПРАВА перадаваць ПРАВА ўсталёўваць нормы ПРАВА могуць мець толькі людзі (грамадзяне), якія здольныя да свабоды, г.з. здольныя да адказнасьці за супольную жыцьцяздольнасьць дзяржавы…, дзеля захаваньня і працягу жыцьця народа… дзеля Божага прызначэньня чалавека.
Вынікам такога функцыянаваньня суб’ектаў дзяржаўнага права на дзяржаўным палітычным полі і на дзяржаўным прававым полі ёсьць аптымальнае падвышэньне супольнага ДІФ-патэнцыяла і ягонае эфектыўнае выкарыстаньне дзеля супольнай жыцьцяздольнасьці дзяржавы, дзеля захаваньня і працягу жыцьця народа… дзеля Божага прызначэньня чалавека…
4
“Змаганьне” за “правы чалавека” не ўяўляючы прыроды супольнай жыцьцяздольнасьці людзей азначае экзістанцыйныя “правы чалавека” толькі для сябе… у “кропкавым” маштабе ўспрыманьня рэчаіснасьці “тут і цяпер”.
Пры чым, такія “правы чалавека” ніяк не зьвязаныя (не зьвязваюцца) з супольнай жыцьцяздольнасьцю грамадства, дзяржавы.
Пры маштабе ўспрыманьня рэчаіснасьці “тут і цяпер” у чалавека не фармуецца трансцэндэнтная (адносна ягонага часовага зямнога існаваньня) матывацыя супольнай жыцьцяздольнасьці дзеля захаваньня і працягу жыцьця народа… дзеля Божага прызначэньня чалавека… А значыць для чалавека не фармуецца жыцьцёвая каштоўнасьць бліжняга, суайчыньніка як носьбіта супольнага ДІФ-патэнцыяла народа, ад жыцьцяздольнасьці якога на 80-90% залежыць жыцьцяздольнасьць самога чалавека, не фармуецца здольнасьць да кансалідацыі.
Для чалавека, жыцьцяздольнасьць якога зьнітаваная з супольнай жыцьцяздольнасьцю соцыюма, але пры гэтым не матываванага да супольнай жыцьцяздольнасьці, “правы чалавека” ёсьць фантомным сімулякрам.
5
Няжыцьцяздольная дзяржава характэрызуецца адсутнасьцю ў дастатковай колькасьці людзей матывацыі да жыцьця і адсутнасьцю дастатковага супольнага ДІФ-патэнцыяла і неэфектыўным яго выкарыстаньнем.
Шматузроўневымі прычынамі няжыцьцяздольнасьці дзяржавы ёсьць:
- адцураньне Бога - Творцы бачнага і небачнага, як крыніцы сэнсавай матывацыі быцьця чалавека;
- адцураньне Божага валадарства;
- не прыняцьце Божага прызначэньня чалавека як сэнсавай матывацыі быцьця чалавека;
- адсутнасьць дастатковай колькасьці матываваных людзей, якія ёсьць носьбітамі духоўнага апірышча народа (ДАН);
- адсутнасьць (страта) дастатковага духоўнага апірышча народа і стрыжня духоўнага апірышча - любові да Бога, да народа, дзяржавы, краіны;
- адсутнасьць ў небясьпечна крытычнай масы людзей матывацыі да жыцьця (часовага зямнога існаваньня і вечнага жыцьця з Богам);
- адсутнасьць матывацыі да захаваньня і працягу жыцьця народа, да супольнай жыцьцяздольнасьці дзяржавы - таго, што завецца нацыяналізмам;
- адсутнасьць дастатковага супольнага інтэлектуальнага патэнцыяла, адсутнасьць неабходных ведаў, дастатковых для пошука праблем супольнай жыцьцядайнасьці народа і жыцьцяздольнасьці дзяржавы; адсутнасьць матывацыі набыцьця неабходных ведаў;
- няздольнасьць да свабоды як здольнасьці да самастойнага пошука і прыняцьця рашэньняў праблем супольнай жыцьцяздольнасьці і адказнасьці за прынятыя рашэньні, як здольнасьці да адказнасьці за супольную жыцьцяздольнасьць грамадства, дзяржавы;
- недастатковы супольны ДІФ-патэнцыял дзеля супольнай жыцьцядайнасьці народа і жыцьцяздольнасьці дзяржавы (у няжыцьцяздольным грамадстве не фармуецца дастатковы супольны ДІФ-патэнцыял дзеля супольнай жыцьцядайнасьці народа і жыцьцяздольнасьці дзяржавы);
- у няжыцьцяздольным грамадстве фармуецца “ўладар” з функцыяй “улады”, які валадарыць (валодае) над людзьмі праз функцыю “ўлады” (валоданьне, распараджэньне і карыстаньне);
- “уладар” арганізуе грамадства ў дзяржаве;
- вызначэньне супольнай жыцьцяздольнасьці жыцьцёвым патэнцыялам аднаго чалавека - “уладара” ці невялікай групы людзей (ягоных памагатых);
- “уладар” не дапушчае зваротнай сувязі адносна сваіх дзеяньняў й іхніх вынікаў з боку людзей, якімі ён валодае і над якімі ўладарыць;
У выніку такой дзейнасьці “ўладара” супольны ДІФ-патэнцыял грамадства яшчэ больш зьніжаецца і ягоная супольная жыцьцяздольнасьць яшчэ больш дэградуе.
У няжыцьцяздольнай дзяржаве людзі, матывацыя жыцьцядзейнасьці якіх вызначаеца не базавымі жыцьцёвымі каштоўнасьцямі й інтарэсамі, а штучнымі матыватарамі дзейнасьці (сімулякрамі-моркаўкамі) у “кропкавым” маштабе ўспрыманьня рэчаіснасьці “тут і цяпер”, ня здольныя да свабоды, да кансалідацыі, да абароны сваіх суайчыньнікаў дзеля супольнай жыцьцяздольнасьці дзяржавы.
Біблейскі сюжэт аб звароце народа Ізраэля да прарока Самуэля, каб той даў ім цара (Першая кніга Самуэля, 8:4-8), азначае, што людзі, страціўшы Бога як крыніцу сэнсавай матывацыі да жыцьця, адрынуўшы Божае валадарства, страцілі матывацыю да жыцьця, страцілі здольнасьць быць свабоднымі (адказнымі), страцілі здольнасьць да самаарганізацыі і супольнай жыцьцяздольнасьці.
Гэта прывяло да фармаваньня сімулякра ў выглядзе “валадара”.
Чым гэта абернецца для людзей, Госпад іх папярэдзіў (Першая кніга Самуэля, 8:9-22).
Гістарычна сітуацыя няжыцьцяздольнасьці дзяржавы абарочваецца альбо ўсталяваньнем “валадарства” маргінальных групаў людзей, альбо вайной (празь якую сплочваецца цана за адсутнасьць матывацыі да жыцьця, да захаваньня і працягу жыцьця), альбо трансфармацыяй грамадства, зьменай формаў самаарганізацыі ў выніку чаго падвышаецца супольны ДІФ-патэнцыял і эфектыўнасьць яго выкарыстаньня.
6
Аднаўленьне супольнай жыцьцядайнасьці народа і жыцьцяздольнасьці дзяржавы вызначаецца адваротным праходжаньнем шляху, які прывёў да дэградацыі соцыюму, пачынаецца з фармаваньня ў дастатковай колькасьці (блізу 20% людзей) матывацыі да жыцьця:
- прыняцьце Бога як Валадара і крыніцы сэнсавай матывацыі жыцьця;
- адраджэньне духоўнага апірышча народа (ДАН) і і стрыжня духоўнага апірышча - Любові да Бога, да бліжняга, да народа, краіны, дзяржавы;
- фармаваньне ў чалавека матывацыі да жыцьця (часовага зямнога існаваньня і вечнага жыцьця з Богам), матывацыі да захаваньня і працягу жыцьця народа дзеля Божага прызначэньня чалавека.
Вышэйакрэсьленыя чыньнікі ёсьць асновай для:
- падвышэньня асабістага і супольнага ДІФ-патэнцыяла ў дастатковай колькасьці людзей;
- набыцьця здольнасьці людзей да кансалідацыі, да самааргаізацыі, да свабоды (адказасьці за супольную жыцьцяздольнасьць).
Матываваныя да жыцьця і здольныя да свабоды і самаарганізацыі людзі, самаарганізуюцца ў жыцьцяздольнай дзяржаве:
- распрацоўка канстытуцыі (грамадскай дамовы пра супольную самаарганізацыю);
- прыняцьцё здольнымі да свабоды (адказнасьці) людзьмі статуса грамадзяніна;
- правядзеньне ўстаноўчага сходу са складу грамадзян і прыняцьцё канстытуцыі;
- набыцьцё грамадзянства па новай канстытуцыі.
Праз свабодныя празрыстыя адкрытыя выбары асобным грамадзянам, у адпаведнасьці з канстытуцыяй, грамадзяне перадаюць права функцыянаваньня на полі інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня (ІДР) дзеля распрацоўкі і ўсталяваньня нормаў права (НП) супольнай жыцьцядзейнасьці.
Па выніках жыцьцядзейнасьці адносна грамадзян, якім перададзена права функцыянаваньня на полі ІДР, ажыцьцяўляецца зваротная сувязь:
- доўгатэрміновая (выбары) і аператыўная (СМІ, судовае разьбіральніцтва, люстрацыя);
- ускосная (выбары) і непасрэдная (рэферэндум, пратэсты).
У жыцьцяздольнай дзяржаве паміж людзьмі, матываванымі да жыцьця, фармуецца еднасьць праз адзінства базавых жыцьцёвых матывацыйных каштоўнасьцей і інтарэсаў: любоў да Бога, да народа, краіны, дзяржавы., захаваньне і працяг жыцьця народа дзеля Божага прызначэньня чалавека, супольная жыцьцядайнасьць народа і жыцьцяздольнасьць дзяржавы, супольны ДІФ-патэнцыял, любоў да бліжняга - суайчыньніка як носьбіта супольнага ДІФ-патэнцыяла народа.
У такіх людзей фармуецца здольнасьць да свабоды, да кансалідацыі, да самаарганізацыі.
Такія людзі не дазволяць над сабой і над бліжнім уладара-маргінала, не дазволяць гвалту над грамадзянамі, над чалавекам як Божым тварэньнем… любымі магчымымі сродкамі: ад малітвы і выбараў да пратэстаў.
7
Такім чынам, адцураньне Божага валадарства непазьбежна вядзе да няжыцьцяздольнасьці дзяржавы, і заканамерна вядзе людзей да валадарства над імі асобных людзей-маргіналаў, для якіх валадарства ёсьць базавым сімулякрам.
“Барацьба за ўладу” азначае прыхаваную барацьбу за статус “уладара” (властелина) дзяржавы - уласьніка (владельца, собственника) людзей, вынікаў іхняй працы, зямлі на якой яны жывуць.
Насамрэч, для грамадзянаў (людзей, адказных за супольную жыцьцяздольнасьць) мае месца не барацьба за “ўладу”, а барацьба (ўсталяваньне) за ПРАВА перадаваць асобным грамадзянам ПРАВА ўсталёўваць нормы ПРАВА супольнай жыцьцядзейнасьці грамадства з ажыцьцяўленьнем зваротнай сувязі (з ПРАВАМ ажыцьцяўляць зваротную сувязь), што дазваляе падвышаць супольны ДІФ-патэнцыял грамадства і эфектыўна яго выкарыстоўваць дзеля супольнай жыцьцяздольнасьці дзяржавы.