(no subject)

Mar 13, 2009 12:17

Апошнім часам захапляюся рознымі вар'яцкімі дыска/электра/ноіз/панк гуртамі з жаночым вакалам. Усё ж такі па энэргетыке дзявочыя гурты часцяком даюць фору мужчынскім гуртам

The Nazis from Mars (2001)
Галандскі 8-бітны дыскапанк/электраклэш з драм-машынкай, прымітыўным дурацкім сінтэзатарам ды бруднай гітарай. То граюць матывы ў духу поп-гітоў 90-х, то раптоўна пачынае прабівацца дух Atari Teenage Riot (асабліва ў жывых запісах). Прымітыўныя песенкі з гэтакім падлеткавым вакалам ды мілай злобай ды нянавісьцю ў кожнай песні: да бой-фрэнда, да поп-культуры, да дзяржавы ды грамадства. Ключавыя фразы ўсяго альбому I hate ды Fuck you. І ўся гэтая радасьць чапляе так, што проста не магчыма сядзець на месцы.

З наступнымі альбомамі, як на мой погляд, згубілі значную частку сваёй энергетыкі, а шкада.

Jaks - Here lies the body of jaks (2005)
Пра гэты гурт ніякай інфы я так і не знайшоў, як і не здолеў разабраць пра што ж там то крычыць, то стогне вакалістка. Граюць гэтакі хаатычны ноіз-панк. Пры гэтым можна нават не заўсёды заўважыць змену песень.


Coughs - Fright Makes Right(2004)
Зноў такі ноіз-панк, яшчэ больш вар'яцкі. І зноў такі разабраць пра што там крычыць вакалістка вельмі складана. Зацікавіўся я імі выключна з-за назвы ды карцінке на ласт.фм, ды гэты альбом адразу захапіў маю душу. Музыка цалкам адпавядае назве:) Часам такое ўражанне што гэта ў дурдом завезлі музычныя існтрументы. Карацей, enjoy:)


Duchess Says - Anthologie Des 3 Perchoirs (2008)
Ну і на дэсерт мае фаварыты, галоўнае адкрыццё мінулага году. З плэеру не вылазяць ужо некалькі месцаў. Бадзёры дыска-панк з Канады (дарэчы канадцы ўвогуле вельмі радуюць апошнім часам цікавымі музычнымі праектамі, але пра гэта як-небудзь у іншы раз). На другой частке альбому пачынаюцца розныя эксперыменты з электронікай: тут то электраклэш, то гэтакі алд-скул гардкор у трэку на хвіліну, то зусім ужо ноіз. А сканчаецца гэта ўсё шыкоўным інструментальным аўтро. Мару патрапіць на іх канцэрт, бо цікава як жа гэта ўсё выглядае ўжывую.


На гэтым мой нікому не патрэбны агляд сканчаецца. Чакайце наступных сэрый ды дзякуй за ўвагу:)


Previous post Next post
Up