(no subject)

Sep 15, 2008 11:25

Давялося мне сёння ў сне паразмаўляць са Сталіным па тэлефону.
А адбывалася гэта ўсё ў нейкім украінскім горадзе, хутчэй за ўсё Львове, які ці то бамбілі, ці то абстрэлівала артылерыя. Побач бегаў нейкі ўкраінскі палкоўнік:
-Сволачы, бамбяць заходнюю частку гораду, да заўтра так увесь горад зруйнуюць. Трэба тэлефанаваць у Крэмль
Пачынае прамаўляць нейкія словы па-руску:
-Ай, халера, не памятаю зусім мовы. Слухай, чувак, не дапаможаш?
Прыйшлося пагаджацца. Толькі калі ён ужо пачаў набіраць нумар да мяне стала даходзіць што палкоўнік проста адмазваецца ад адказнасьці
-Ну а мо ўкраінскай лепш? Ну гэта пакажа ваш гонар і незалежнасьць, поўзаць мы тут перад вамі не збіраемся.
-Ненене, давай ты. Толькі кажы жорстка. Ну пра тое што яны адкажуць за правакацыі з іхняга боку
-Прадставіцца хоць як? Генерал там які, ці міністр замежных справаў?
-Ну скажы што гэта Жэня тэлефануе, ну ці там Лена.
Пакуль у слухаўке нешта прамаўлялі па чарзе на розных мовах краін Усходняй Эўропы (вэрсію па-руску я прапусьціў, у той момант здаецца казалі па-чэску) я спрабаваў прыдумаць што ж гэта такога сказаць. Пры чым так, каб атрымалася прыгожа, як у фільмах.
-Да?
-Иосиф Виссарионович? Добрый день. Храни Бог вас и ваш народ от вашей же гнусной провокации против украинского народа.

Нажаль адказ я так і не пачуў з-за будзільніка
Previous post Next post
Up