Nov 04, 2010 19:35
За апошнія пару дзён у мяне адбылося некалькі сустрэч з малымі дзецьмі, якія мяне ўразілі, і нават напужалі.
Ля будынку прэзыдэнцыі стаіць маленькі светлы хлопчык у паласатым капялюшыку. У руцэ ён трымае пакецік. Татку на працы затрымоўваецца, ён яму пакушаць прынес.
Іншы дзень, іншы хлопчык. У тралейбусе старана малюе на запатнелым шкле нейкія руны, а ўнізе падпісывае "фхтанг".