Sep 01, 2010 21:48
Яшчэ з нагоды сённяшняга "свята" ўзгадалася.
Была ў нас у малодшых класах адна настаўніца, якая выклікала больш за ўсё спрэчак. Тэма спрэчак: з якой зорнай сыстэмы яна да нас прыбыла. Гэта я ўжо зараз разумею што гэта быў самы звычайны бія-робат. Усе яе здольнасці сканчываліся на перасоўванні ў прасторы. На знешнія раздражняльнікі не было ніякай рэакцыі. За паўгады што яна ў нас "выкладала" мы не пачулі ад яе ніводнага гука, я ўжо маўчу пра чалавечую гаворку.
Ах да, вяла яна ў нас музыку.