Aug 23, 2010 13:40
Вельмі не люблю вандраваць у адзіноце, а на адрэзке маёй вандроўкі ад Будапешту да Прагі яно як-раз так і атрымоўвалася. Але радавала ўжо нават кампанія ў цягніку да Браціславы: італьянскі рэжысёр, амерыканец беларуска-габрэйскага паходжання і дзеўчына з ружовым шлемам арнітолаг-оперная спявачка.
Ну а ўвечары мяне ўжо частавалі півам славацкія левакі.