May 30, 2010 14:53
Учора ўпершыню бачыў Музычнага Журналіста (вось каб так вось з вялікай літары). Выглядаў ён так як і мае быць сапраўднаму творцу: кепска апрануты, з даўгімі засалінымі валасамі, у адной руцэ асадка, у другой стос памятых паперак. Ён матляўся з аднаго канца клуба ў іншы, бязгучна прамаўляючы вуснамі тэкст будучага артыкулу, і толькі ў некаторыя моманты застываў на месцы, падымаў галаву да гары, пасля чаго пачынаў шалёна нешта шкрэбаць у сваіх паперках.
Я ўпэўнены, толькі ў гэтага чалавека "крытыка з'яўляецца канструктыўнай", у яго стоадсаткова ёсць дзве вышэйшых музычных адукацыі, цудоўна ўмее граць мінімум на 5 інструментах. Канешне ж толькі ён абавязкова разглядзіць талент у любым гаўне маладым гурце.
А ўсе астатнія гэта так, шушара.