(no subject)

Feb 22, 2010 15:42

Па апошніх модных тэндэнцыях у свеце, сучасны андэграўндны альбом трэба пісаць наўпрост на магнітафон на касэту. Чым магнітафон старэй, тым кручэ. Потым уласнаручна зрабіць 5-10 копій, падпісываць трэба ўсё чорным маркерам. Увогуле ў афармленні выкарыстоўваем як мага больш рознакаляровых маркераў (але падпісывем чорным! пажадана крыва, эта жэ андэграўнд!). Яшчэ можна заматаць у ізаленту - гэта модна! Ну і паралельна трэба канешне выкласці свой твор у інтэрнэт, а то ж хрэн хто пачуе.

Калісці, калі яшчэ не было сд-эрак, а мой магнітафон не чытаў мр3 дыскі, я перапісываў музыку з кампа на касэту. Ну каб можна было слухаць не толькі дома. Было ў мяне ўсяго толькі 2 касэты, якія перапісываліся недзе кожны тыдзень. Якасць канешне была не супер, але слухаць можна. Так вось пазней, калі і кабель ужо быў у кепскім стане, і касэта перазапісана сотню разоў, перыядычна сталі атрымоўвацца нечаканыя эфекты на запісах: то вакал знікае цалкам, то бас вылазіць наперад і глушыць усё нафіг, то раптам вылазяць папярэдніі запісы наверх. Карацей ад арыгінала адрознівалася моцна і атрымоўваўся нейкі зусім іншы mix. Нават шкада, што тых запісаў у мяне не захавалася, можна было выпускаць Tape Mixes (з чорным маркерам і ізалентай у афармленні).
Previous post Next post
Up