Нешта я даўно не выкладаў тут музыкі (на самой справе ў мяне проста накрыўся хард). З такой нагоды прадстаўляю 2 неафіцыйных бутлега маіх любімчыкаў Animal Collective. Іх выступы могуць адрознівацца адзін аднаго (нават падчас аднаго туру) настолькі, што кожны раз не ведаеш што ж там чакаць. Спадзяюся калі-небудзь нарэшце выбрацца на іх гіг.
І так, у першую чаргу запіс выступу на пэўна самым вядомым сучасным амерыканскім фэсце Lollapalooza гэтым летам.
Частка 1Частка 2 Увогуле складана паспяваць за дыскаграфіяй гэтых звярэй. Апынулася, што пад канец году яны яшчэ паспелі выпусціць 12-дзюймоўку Fall Be Kind. Трэку What Would I Want! Sky з гэннай епіхі немалавядомы
Pitchfork паставіў 10 з 10, што з'яўляецца анамальнай з'явай і як бы сымбалізуе. Ну а на днях павінен быў з'явіцца візуальны альбом ODDSAC.
Другім нумарам праграммы ідзе даўні выступ у адной Нью-Йоркскай музычнай краме. Выступ акустычны, што само па сабе для іх незвычайна і цікава. Дзіўна, што не было яшчэ акустычных рэлізаў ад іх.
Хіер