Oct 14, 2009 16:40
Ішоў сёння зранку ў цемры, насустрач ветру і дажджу. І ўсё гэта дзеля таго, каб правесці ўрок у дзяцей у школе. І вось падумалася мне - мо гэта і не подзвіг, але нешта гераічна ў гэтым ёсць дакладна. Пачаў уяўляць сябе маладым настаўнікам з савецкіх фільмаў, які прадзіраецца праз завіруху ў якой тундры, каб данесці чыстае і светлае дзецям аленяводаў. А гэтыя паскуды нават параграф не вувычылі.