(no subject)

May 18, 2009 08:01

Не спалося мне нешта сёння ноччу, цяжкія думы захапілі галаву. А як вядома, цяжкія думы бываюць выключна аб Радзіме. У маім жа выпадку больш вузкі варыянт - аб айчыннай музыке. Зусім не салодкія тое былі думы. І вось калі я ўжо здавалася амаль прыдумаў як адным разам і ўсім дапамагчы, спрацаваў мой будзільнік-радыё, які быў настроены на Аўтарадыё. Хто не ведае, музыку там граюць блокамі па 20 хв: 20 хв адборнейшай беларускай папсы, 20 хв пранафталінінага заходняга гард-року і г.д. І пашчасціла ж мне што спрацаваў ён у самым пачатку блоку беларускага... эмм... ціпа-року (як руска-, так і беларускамоўнага). Так вось зараз мне спаць ужо зусім ня хочацца, і напрацягу дню напэўна таксама не захочацца. І нават стала мне неяк сорамна за начныя ментальныя пакуты. Чаго я та хвалююся за гэта? Вунь ім яўна ўсё роўна, і Зэт пад канец блоку напявае што "усё нармальна".
Карацей, пайду лепш лазаньі з'ем ды пару сэрый Футурамы перад выхадам пагляджу.
Previous post Next post
Up