preparty

Sep 08, 2011 22:53




Па гасьцінцу на Маладэчна і трохі далей



Юрыздыка - Плябань. Касьцёл найсьв. Панны Марыі. Убачыць магілу каліноўцаў, Сьвятую гару ды знайсьці старога бажка.



Краснае сяло. Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы



Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі

У Маладзечна ўжо бываў колькі разоў - праездам. Не ў назоў горад немалады - з 1388г.



Бяда савецкіх гражданаў ды папоаў. Нішто так. Хаця на перадок можна было і кветку начапіць.



Ленін за плячыма купальскіх распусьнікаў. Парасон.



Муз-школка



Пан Міхал Клеафас Агінскі. Былы ўладальнік Маладзечна.

30 верасьня ў горадзе дажынкі. Натуральна ўсё руйнуецца і будуецца.
Убачыць Помнік пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі. Замест рэклямы: каб змарнаваць час і нэрвы - падсілкуйцеся ў лепшай забягальні мезZанін. Прынамсі паспрабуйце гэта зрабіць.



Лебедзева. Ня Цёміна, а вёска. Лебедзева Дно - былое мястэчка са дна возера, зь сямю штогадовымі кірмашамі і саракавасьмю корчмамі. Царква, тыповы жаўнер ды новы касьцёл.



На выезьдзе, на могілках, прыгожая нэанатычная капліца Сьвентаржыцкіх 1910г.
Убачыць "Тройцу" Рамана Семашкевіча



Беніца. Траецкі касьцёл.



Вежа



Галубы



Краявіды



Касьцел напачатку 1700-х пабудаваў мясцовы пан Коцел з прычыны цудоўнага паратунку .
Цяперака касьцёл "на рэстаўрацыі" - разрабаваны ды закінуты. Ад сядзібы Коцелаў, дзе бываў сам Банапарт, ніц не засталося, парэшткі самога пана ды ягоных спадкаемцаў расьцягваюць нашчадкі савецкіх гражданаў. Жаль ды смутак..



Беніцкая сядзіба на малюнку Напалеона Орды.



Беніцкая мураўёўка.



Шлях да Крэва



Крэва. Касьцёл. Новы.



Крэўскі замак быў пабудаваны каля 1340гг. вялікім Альгердам. Тутака задавілі старога Кейстута, вялікі Вітаўт уцякаў у жаночым убраньні, падпісвалася вядомая аб'яднаўчая ўнія.. Мяркую, што адбудуецца.



Рэканструкцыя Сяргея Прышчэпа



Старыя муры



Залесьсе. «Паўночныя Афіны» Агінскага.



"Рэканструкцыя з прыстасаваньнем". Справа цёмная, трэба вяртацца ўдзень..

Захад

Previous post Next post
Up