І яшчэ пра белвікі

Dec 06, 2009 00:55

Знайшоў цікавую заметку на старонцы Удзельнік:Rydel, таго самага, хто пачаў белвікі і пераклаў Гугл на беларускую.

* (розьн) (гіст) . . Talk:Сьвяты Беларусі moved to Talk:Святы Беларусі; 23:54 . . Алесь Белы (Talk)
* (розьн) (гіст) . . Сьвяты Беларусі moved to Святы Беларусі; 23:54 . . Алесь Белы (Talk)

Гэты пераназоў, гэтае перайменаваньне ня мае ніякага сэнсу з пункту гледжаньня сэмантыкі, значэньня, граматыкі, правільнасьці назвы, сэнсу. Адзіная мэта гэтага пераназову - зьнішчыць мяккі знак у назьве. Здаецца мне, зрабіўшы гэты move, карыстальнік энцыкляпэдыі адчыніў скрыню Пандоры. Калі гэты праект не загіне на раньняй стадыі, магчыма дату 3 студзеня 2005 году будуць успамінаць яшчэ не аднойчы. Яе будуць успамінаць як пачатак канца, як пачатак працэсу, які зьнішчыць або сур'ёзна пашкодзіць гэтую Вікіпэдыю - першы стрэл у герцага Фэрдынанда, які распачаў вайну двух правапісаў. --Rydel 11:42, 4 .01. 2005 (UTC)
Ён не даведаўся, што перадбачыў ход вікіпэдыі.

Вікіпэдыя

Previous post Next post
Up