Chris Rea

Feb 14, 2010 05:33

Адзін з пунктаў маёй псыхалёгіі, на які паўплывала непасрэдна БТ (ды й яшчэ ў дзяцінстве) - дык гэта мой стэрэатып наконт аднаго з маіх улюбёных музыкаў, Крыса Ры.

Справа ў тым, што гадоў сем, напэўна, назад, ці нават болей, гледачам ранешняга этэру БТ прапанавалася рабіць гімнастыку пад... Chris Rea - The Blue Cafe. Хоць я люта ненавідзеў гэтую песьню (той брэйкданс для інвалідаў для мяне тады выглядаў маразмам, хоць гэтым займаюцца мільёны людзей), я ад яе шалеў. Калі я чую "Крыс Ры", мне заўсёды ўзгадваюцца тыя радкі:

Where have you been?
Where are you going to?
I want to know what is new
I wanna go with you...

Дарэчы, нараўне з Deep Purple - Aviator (нейкая пірацкая складанка), дыск Крыса Ры быў першым CD у маёй хаце (я тады яшчэ спужаў сястру, як спужаўся сам, калі ўключыў першы трэк на вялікай гучнасьці - там музыка раптоўна пачынаецца). Але тая любоў і павага да Крыса Ры прыйшла, напэўна, ня больш з год таму, калі сідзеў і быдлакодзіў штосьці, і па нейкаму музычнаму каналу (напэўна ўкраінскі, бо' VH1 тады не працаваў) пачаў штосьці знаёмае:

image Click to view



Тады я пераслухаў усё, што ў мяне было, і, нарэшце, знайшоў.
Для мяне гэта стала прыкладам таго, што 1)некаторыя рэчы разумееш з узростам 2)тое, што адмаўляеш, павяртаецца.

PS: сёньня канцэрт Крыса Ры ў Менску. Ня зьдзейсьнілася мая мара пабачыць хоць у нейкім складзе Rainbow, ня зьдзейсьніцца і гэтая - пабачыць выступ Крыса Ры. Колькі яшчэ падзеяў абойдуць мяне?

музыка

Previous post Next post
Up