Załataja Horka

Dec 22, 2012 16:56

Схадзіў учора на бінальле ў Пала-ч мастацва.
Бі-нале бы-ло - Бі! Ва усіх адносінах….

Сьветлая памяць Сяржуку Цімохаву, ды усім тым заўчасна сыйшоўшым у
вырай мастакам і творцам. Вечная памаць тым каталікам, і тым
хрысьцянскім людзям - нябошчыкам, што былі пахаваныя акурат пад
падмуркам той “бажніцы” сацыялістычнага рэалізму. Парэшткі тых
зьнішчаных пахаваньняў знаходзяцца пад гэтым палачом дагэтуль. Але тыя
імёны, з патурзаных каталіцкіх могілак, відаць, і цяпер мусім узгадваць ў
дзень Сьвятога Роху, 16-га жніўня, ў малітвах за іх спачын, ля
Златагорскага Касьцёла. Гэта, на выпадак праклёну, бо, нарэшце, не
дарма-ж мастацтва ў нашым “палацы”, колькі ўжо гадоў, хоць трэсьні,
але-ж дагэтуль ня экспладуе.
Дзіўная рэч, але залацістая масянжовая
жыла й бела-шэрыя, круглыя, бязымённыя плямы на падлозе, па усім
узроўні сярэдняга паверху, здаецца, сьведчаць за нас, пра тое нялюцкае
здарэньне. Самазвалы зь касьцьмі й чалавечымі чарапамі былі вывозілі з
Залатой Горкі ў невядомым кірунку пад час буданіцтва “палацу”. Цяпер пра
тое, што пала-ч мастацва стаіць у месцы, якое ў часе стагодзяў мела
назву - Залатая Горка, здаецца, ніхто нават ня ўзгазвае. Лепей за іншых
аб тым вядома толькі паштальёнам, ды некаторым тутэйшым жыхарам, што
жывуць паблізу, на вуліцы з найпрыгажэшай назвай - Залатая Горка.
Дзякуючы нейкім таямнічым прычынам, у нашым горадзе няма ані гарадскога
раёну, ані грамацкіх клюбаў, таварыстваў, банкаў, казіно, нават
рэстарану, кавярні, ці карчмы няма з такой назвай. Дык што ўжо тут
казаць пра культурніцкія ініцыятывы, імпрэзы, сядзібы, фэсты і выставы…?
Неўзабаве і “выстава”, здаецца, зробіцца састарэлым словам. Цяпер, хіба
што бінальлі ды трынальлі каціруюцца ў трэндах. Ну, гэта-ж ўжо на
прыступку ад саміх Дажынак! Куратар Альшэўскі Віктар ужо паведаміў, што
ягонае тынале (паводле - тры, а значыць - раз на тры гады), цяпер будзе
адбывацца - што-гадова! У такім разе, бінальлі таксама можна праводзіць
не раз на два гады, а два разы на год. А якая розьніца? То бок
“бі”(“дву”) - застанецца…! А выставы, зрэшты, не называць болей
выставамі, а толькі - Месячнікамі. А, напрыклад, значныя выставы
працягласьцю трыццаць пяць дзён, варта называць ужо - Дэкады. Вось, так
глядзіш, і ад “выстаў” можна пазбавіцца назаўжды. Але-ж тут не аб
тым….
Трэцьцяе агульна-беларускае бінале жывапісу, графікі і
скульптуры, што толькі для ўдзелу члонкаў зьвязу мастакоў, і што
традыцыйна месьціцца на касьцёх менчукоў, красамоўна называецца сёньня -
“Тэстамэнт”. У бінале Тэстамэнт бяруць удзел на толькі жывыя мастакі,
але й намаганьнямі жывых - памерлыя…. Ё пытанечка, хлопцы; што гэта за
дзіўны запавет такі атрымліваецца, каму і ад каго? Запавет жывых, ці
запавет ад памерлых? Запавет той каму, для каго складзены? Мо тое
запавет паміраючых жыўцом для тых, хто йшчэ не адрадзіўся? Дык
навобмацак чуецца, што прымітывўных адказаў тут чакаць няма сэнсу, бо
гэта, відаць, найвялікшая інтэлектуальная таямніца ўкладальнікаў бінале.
А відочнае знаёмства зь ім, тую таямніцу толькі жорстка ўзмацняе. Як
цяпер кажуць, жыстачайшэ.
Кволая надзейка на існасьць тэстамэнту
застаецца толькі дзякуючы забароне адзінага закладзенага ў праграму
бінале пэрформансу. Сапраўды, хочацца верыць у тое, што гракатлівая
бэнзапіла ў дужых руках Кастуся Мужава была-б адказам на ўсе пытаньні.
Але так як гэтага не адбылося, а пэрформанс быў скасаваны цэнзурай
палача, усе пытаньні толькі агаляюцца. Відочна, што бінале-запавет
выйшла на самым рагу колькасьці супроцьлегласьцяў; уталентаванасьці і
глупства, творчасьці і абыякасьці, навацыі й кансэрватызму, рашучасьці і
баязьліўства, духу й праказы, рэлігіі й нігізму, гісторыі і быцьця,
жыцьця і сьмерці.
Карацей, - бі… .

art, cучбеларт, agro, kraj

Previous post Next post
Up