Фіны былі добра экіпіяваныя і цяплей апранутыя, а, акрамя таго, выдатна бегалі на лыжах. Так, Саветаў было ў тры разы больш, але ў іх не было ні паўкажушкаў, ні цёплых шапак, ні намётаў.
70 гадоў назад пачалася савецка-фінская вайна, якую расейцы ўслед за паэтам Аляксандрам Твардоўскім назавуць "незнаменитой", бо запомнілася, першым чынам, бяздумная жорсткасць, з якой савецкія камандзіры распараджаліся жыццём сотняў тысяч салдатаў.
Гэта быў толькі пачатак. Пазней, ужо падчас вайны з Нямеччынай і новых войн імперыі - ад Аўганістана да Чачні - маскоўскія генералы заставаліся дакладныя гэтай тактыцы закіду ворага горамі салдацкіх трупаў.
Савецкая прапаганда гадамі сцвярджала, што ў лістападзе 1939 года агрэсіўная, моцная і ўзброеная да зубоў Фінляндыя напала на міралюбівую Краіну Саветаў. На самой справе, усё пачалося з правакацыі, якая нагадвала падзеі ў Глівіцэ ўсяго трыма месяцамі раней, якімі Гітлер скарыстаўся ў якасці падставы для нападу на Польшчу.
26 лістапада 1939 г. маёр НКУС па прозвішчы Акулевіч атрымаў загад выпусціць сем снарадаў па целі, якая знаходзілася нібы на палігоне ў мяжы з Фінляндыяй. Камандаванне дало яму каардынаты. Ён стрэліў. Патрапіў. У вёску Майніла з савецкага боку мяжы. Загінулі чатыры чырвонаармейцы.
Праз чатыры дні Чырвонае Войска зрушылася на Фінляндыю.
Мэтай Сталіна было далучэнне да імперыі краіны, якая ўваходзіла ў яе склад у царскія часы. У сакрэтных пратаколах да пакта Молатава-Рыбентропа было паказана, што Фінляндыя ставіцца да сферы ўплыву СССР. Таму Чырвонае Войска атрымала загад: за два тыдні заняць 80 адсоткаў тэрыторыі суседняй краіны. У мяжы ўжо сядзеў на валізках камуністычны ўрад Ота Куусінэна, якога савецкія багнеты павінны былі прывесці да ўлады ў Хельсінкі.
Масква сцягнула да мяжы шэсць войскаў - у тры разы больш салдат, чым магла мабілізаваць Фінляндыя. Перавага СССР у самалётах была шасціразовай. Акрамя таго, у Чырвонага Войска было ў пяць разоў больш прыладаў і ў 80 разоў больш танкаў.
Аднак у яе не было паўкажушкаў, лыж, цёплых шапак, бот, кансерваў і намётаў для салдатаў. Пры тэмпературы -30 яны пайшлі ў глыбокія снягі фінскай тайгі ў суконных шынялях і кепскіх лямцавых “шапчёнках”, так званых “буденовках”.
Савецкім камандзірам прыйшла ў галаву д'ябальская думка: адбіраць шынэлі ў салдатаў перад нападам. Яны баяліся, што ваякі загорнуцца ў шынялі, закапаюцца ў снег і так перачакаюць штурм. Таму чырвонаармейцы ішлі на пазіцыі непрыяцеля ў адных гімнасцерках. Параненыя дубелі за некалькі хвілін.
Ваявалі, у асноўным, часткі, сфармаваныя з выхадцаў з поўдня СССР, нязвыклыя да маразоў украінцы і заклічнікі з Сярэдняй Азіі. Сталін не адпраўляў на фронт салдатаў з прымежных раёнаў, асцерагаючыся, што яны пяройдуць на бок ворага.
Фіны былі выдатна экіпіяваныя і цёпла апранутыя. Сярод іх было шмат дасведчаных паляўнічых, шматлікія шпарка бегалі на лыжах.
Галодная, змёрзлая, прастрэленая снайперамі Чырвонае Войска хутка затрымалася на лініі Манэргейма, названай так у гонар маршала Карла Густава Манэргейма, паласе з тысячы бетонавых бункераў і фартоў, якімі фіны перагарадзілі Карэльскі пярэсмык. Савецкія генералы турылі людзей на гэтыя ўмацаванні. А ў тыле варочалі атрады НКУС, бязлітасна страляўшыя ўсіх, хто спрабаваў адступіць.
Толькі ў сакавіку 1940 г. коштам небывалых ахвяр савецкім войскам атрымалася прадзерці фронт. Тады Сталін, асцерагаючыся, што на бок Фінляндыі ў вайну могуць уступіць Вялікабрытанія і Францыя, вырашыў скласці мір і задаволіцца далучэннем 35 тысяч кіламетраў фінскай тэрыторыі.
Па адзнаках гісторыкаў, за гэтую ўвогуле невялікую здабычу СССР заплаціў жыццём як мінімум 230 тысяч салдатаў. Аднак Мікіта Хрушчоў аднойчы прызнаў, што Зімовая вайна абыйшлася яго краіне ў мільён забітых.
Пасля вайны фінскія генералы паўтаралі: "Нам здавалася, што рускія камандуюць сваім войскам, быццам гэта замежны легіён, а не ўласныя суграмадзяне. Так ваяваць нельга".
Савецкі Саюз і пазней ваяваў менавіта так - цалкам грэбуючы жыццём людзей. У 1943 г. маршалы, жадаючы зрабіць падарунак Сталіну, спяшаліся ўзяць Кіеў да ўгодак бальшавіцкай рэвалюцыі. Гэта ім атрымалася - коштам 800 тысяч трупаў.
У навагоднюю ноч 1995 года, па выпадку дня нараджэння міністра абароны Паўла Грачова, генералы вырашылі ўзяць Грозны з ходу танкавымі калонамі. Тады загінула ўся Майкопская танкавая брыгада. Яе дзвесце танкаў гарэлі на вуліцах чачэнскай сталіцы сапраўды гэтак жа, як узімку 1939 года танкі Чырвонага Войска гарэлі падчас бессэнсоўных кідкоў на бункеры ў фінскай тайзе.
Barbarzyńska wojna Moskwy Waclaw Radziwinowicz