Jun 13, 2010 15:45
Кажуць,калі ў чалавека забіраюць усё,застаюцца ўспаміны. Калі верыць белетрыстам, Ранеўская пісала што ўспаміны-багацьце старасьці. Маіх успамінаў за няпоўныя 25 хопіць ужо на пару фаліянтаў. Кажуць, што,калі памірае цела-застаецца душа,а калі цела жывое?Душа мая належыць сябрам. А я на сяброў забываюся, а я замыкаюся і хаваюся ў бэрлогу. Мая душа, у мае няпоўныя 25 стамілася хвалявацца і плакаць.
Душа ў адчаі і журбе схіляецца пад Бэтліемавай гарой
І касьцянею я ад жудасьці, ад неразрыўнасьці яе са мной.
Што я магу апроч таго як піць ліпкае шампанскае-сымбаль распусты, ды курыць танныя цыгарэты-сымбаль страху? А з ганку дзьме вецер,які хутка панясе на сваіх крылах за 9 427 кілямэтры частку майго жыцьця, частку маёй душы.
Крумкачы за вокнамі нагадваюць аб аптымістычнае будучыні, а халодная падлога пад нагамі вяртае ў рэаіснасьць бэрлогі.
Я вас люблю, мае родныя сябры, я вас вельмі люблю.....
І няхай мае сьлёзы будуць нашым разьвітаньнем.
Усьмешкамі мы абмяняемся ўжо хутка, а пакуль-пакуль.
Два чалавекі і так мала словаў.
Бо яны не патрэбныя
Бо яны залішнія.
Bonis auspiciis як казалі рымляне
У добры час, так не казаў Заратустра....
Als Zarathustra aber allein war, sprach er also zu seinem Herz: «Sollte es denn möglich sein! Dieser alte Heilige hat in seinem Walde noch Nichts davon gehört, dass Gott tot ist!»
настрой