(no subject)

Oct 20, 2013 22:44

гляджу, жэжэшачка сумуе без мяне. нават пароль ледзь успомніла. гэта ж трэба, такі лёгкі і забыць. амнезія-сястра есць і не давіцца.



сёння я адпачывала мозгам, як гаворыцца. вязала, глядзела фільмы, ляжала, ела. даўно ў мяне не было адпачынку. вось такога, аднадзённага нават, калі ніхто нікуды ніколі.
і вось, каб дзень ну зусім за проста так не прайшоў, толькі што праявіла плёначку, якую фоткала з... пачатка вясны? так. з вясны. нейкую новую, відаць. шчоўкнула апошні кадр. а на ёй... ніхера не выйшла. а рабіла блін усё па правілах. і тэмпература і час. ...нейкі кодак. плёнка ў фіялетава-зялёных разводах, з 12 кадраў намёк на 3 больш-менш удалых хіба.
не купляйце кодак. купляйце ілфорд. ці фомапан. але гляджу, ілфорд са мной больш сябруе. не взирая на погрешности в экспозиции (супер-складаны сказ, не магу яго на мову перакласці, нікчэмства поўнае).

фотачка, якая ўпрыгожнае гэты псто, старая, з сакавіка-2012.

warszawa, start 66s, ilford, kartka

Previous post
Up