Праблемы літаратуры для падлеткаў: Беларуска-шведскі дыялог

Oct 18, 2013 15:12


Колькі гадоў чытачам дзіцячых кніг?

Ксенія расказала, што большасць чытачоў яе кнігі “Адваротны бок люстра” - людзі ва ўзросце ад 30 гадоў, хаця яе мэтавая аўдыторыя - дзяўчаты гадоў 15-16. Магчыма, мела значэнне тое, што кніга напісаная па-беларуску.

На пытанне з залы, ці адыгрывае ролю ў фарміраванні чытацкай аўдыторыі дызайн вокладкі кнігі, Ксенія распавяла пра тое, што сама афармляла кнігу, больш думаючы пра змест твора, бо яна хацела зрабіць нестэрэатыпны дызайн, для ўдумлівых чытачоў.

Гунар піша як для дарослых, так і для моладзі. Яго творчая кар’ера пачалася са шчаслівага выпадку.

Калі Гунар пісаў сваю першую кнігу, то ён яшчэ не меў разумення свайго чытача, але аб’ектам яго цікавасці былі падлеткі ва ўзросце 16-17 гадоў. Якраз у гэты час пісьменнік вучыўся на літаратурных курсах, і на заняткі прыйшлі прадстаўнікі выдавецтва. Менавіта яны зацікавіліся творам Гунара і паабяцалі выдаць яго, калі хлопец… перапіша большую частку рамана. Так і здарылася. Што да афармлення, выдавецтва само вырашала, як выпускаць дэбютную кнігу Гунара.

Чытаць цалкам: http://lit-bel.org/by/news/4308.html
Previous post Next post
Up