Originally published at
sapiens.by. You can comment here or
there.
На сёння я вылучыў бы тры асноўныя адмены пазадзяржаўнага нацыяналізму ў Беларусі:
1. Архаічны этнанацыяналізм, прадстаўлены збольшага прыхільнікамі З.Пазняка і вельмі маргінальны як паводле рыторыкі, гэтак і паводле займанага месца ў медыяпрасторы.
2. Рускамоўны нацыяналізм з шавіністычным адценнем, прадстаўлены асобамі А. Тараса, В. Дзяружынскага ды інш., які адваяваў сабе частку медыяпрасторы і праз актыўную выдавецкую дзейнасць пашыраны сярод аматараў “невядомай гісторыі” або прыхільнікаў нацыяналізму неліберальнага кшталту.
3. Ліберальны нацыяналізм - дыскурс, які ствараецца вакол А. Дынька і В. Булгакава і кантраляваных імі інтэрнэт-парталаў, выдавецтва і г.д. Праз немалую раскрутку “Нашай Нівы” і “Архэ” - гэта найбольш паспяховы праект і найбольш і цікавы, таму засяродзімся падрабязней на іх платформе.
Read the rest of this entry »