"МНЕ ЎСЬЦЕШНА, ШТО ВЫ ХВОРЫЯ НЯ МНОЙ"

Nov 03, 2028 15:38

Знакамітая песьня на верш Marina Tsvetaeva, у беларускім перакладзе Лявон Барщевский.
Сьпявае Паліна Рэспубліка - Паліна Рэспубліка - Palina Respublika - как красиво она звучит на беларускам языке...Я ее как услышала, так и пою то и дело, что-то в ней есть очень глубокое,  женское, настоящее.

Мне ўсьцешна, што Вы хворыя ня мной,
Мне ўсьцешна, што я хворая ня Вамі,
Што восі зраўнаважанасьць зямной
Ня зрушыцца пад нашымі нагамі.

Мне ўсьцешна, што бяз пыхі ледзяной
Магу быць з Вамі - й не хітрыць вачамі,
Не чырванець, не бавіцца маной, -
Адно судакранацца рукавамі...

Мне ўсьцешна, што не сорамна ані
Пры мне Вам абдымаць яе, другую,
Што Вы мне не прарочыце ў агні
Пякельным быць, бо я ня Вас цалую,

Што Вы імя зь пяшчотай дзень пры дні
Маё не паўтараеце ўпустую
І што сярод царкоўнай цішыні
Ніколі не сьпяюць нам: алілюя!

Я ўдзячная Вам i сэрцам і душой
За тое, што, ня ведаючы самі,
Вы любіце мяне; за мой спакой,
За нашы не-гуляньні вечарамі,

За поўню, што ня ў нас над галавой,
За тое, што ня бачыліся днямі,
Што ўсё ж - на жаль! - Вы хворыя ня мной,
Што ўсё ж - на жаль! - я хворая ня Вамі.

image Click to view

о Женщине, о Любви

Previous post Next post
Up