аборты

Aug 12, 2013 14:40

пішу тэкст пра аборты. вельмі ўражвае статыстыка: толькі 8,5 % абортаў робяцца жанчынамі да 20 год, астатнія 92% - абсалютна саспелымі да мацярынства і адказнасці цёткамі. І яшчэ: РБ дагнала ў апошнія гады найбольш прасунутыя ў сэксуальнай асвеце краіны, кшталту Швецыі ды Францыі, па колькасці абортаў на 100 нараджэнняў (30 на 100). Лічбы жудасныя ( Read more... )

Leave a comment

kurt_bielarus August 12 2013, 13:50:25 UTC
Мацярынская сьмяротнасьць (уключае сьмяротнасьць пры родах, цяжарнасьці і ў выніку абортаў)
у Ірландзіі, дзе аборты рэзка абмежаваныя, НІЖЭЙ у 2 разы, чым у Вялікай Брытаніі, дзе яны амаль нічым не абмежаваныя.

У антыабортнай Польшчы - 30 разоў НІЖЭЙ, чым у праабортнай Беларусі. https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/rankorder/2223rank.html

2) У Польшчы, дзе аборты забароненыя, мацярынская сьмяротнасьць ніжэй, чым у Нямеччыне, дзе яны дазволеныя.

Тое ж самае датычыцца Ірландыі і Вялікабрытаніі.

-----------------------------
Такім чынам зусім нельга казаць, што забарона абортаў адпавядае высокаму ўзроўню мацярынскай сьмяротнасьці.
-----------------------------
Статыстыка сьведчыць, што ў краінах з прыкладна аднолькавым узроўнем мэдыцыны, культуры і дабрабыту мацярынская сьмяротнасьць лёгка можа быць (часта і ёсьць) ніжэй там, дзе аборты забароненыя.

3) Дазвол абортаў толькі павялічвае іхную колькасьць.
Статыстыка па Гішпаніі http://kurt-bielarus.livejournal.com/693423.html

У Польшчы да забароны іхная колькасьць перавышала 100.000 у год, зараз - меньш за 1.000.
Ёсьць нейкая колькасьць нелегальных абортаў, але аматары абортаў ніякай статыстыкі ня маюць, якая б падтрымлівала іхны пункт гледжаньня.

Вось тут была вялікая дыскусія http://n-europe.eu/comments/341355

Я ў камэнтарах шмат статыстыкі прыводзіў.

+ Вось некаторыя допісы на тэму абортаў, якія, магчыма, вас зацікавяць
http://kurt-bielarus.livejournal.com/1092835.html
http://kurt-bielarus.livejournal.com/1084115.html
http://kurt-bielarus.livejournal.com/8923.html

Reply

san_larenca August 12 2013, 17:15:55 UTC
дзякуй за інфармацыю. Мяне даўно цікавіць адкуль бярэцца неафіцыйная статыстыка па Польшчы, напрыклад, бо там лічбы ад 90 да 180 (???) тысяч нелегальных абортаў. Я чытала тую дыскусію на НЕ і Вашы аргументы :) Уражвае, як аўтары ВАПІЮШЧА абыходзяцца з навуковымі дадзенымі адносна вызначэння паняткаў "жыцця", "разумнасці", "чалавечай істоты"... І гэта не кранаючы этычнага бока... буду пісаць :)

Reply

kurt_bielarus August 12 2013, 20:34:13 UTC
Гэтая "статыстыка" банальна высмоктваецца з пальцу.

Reply


Leave a comment

Up