Плошча: Экспонаты ўсё прыбываюць

Jan 05, 2014 20:14


Сёнешняя экспозыцыя Выставы Салідарнасьці прысьвечаная 3-яй гадавіне Плошчы-2010. Гэныя Экспонаты ўпершыню ўдзельнічаюць ў Выставе. Прапанова правесьці разом штогодную выставу й сёлета разуменьня ў афіцыйных праваабаронцоў, нажаль, не знайшла. У той-жэ час наш музэй не бюджэтны, працуе на валянтэрскіх пачаткох, і ня мае магчымасьці фінансаваць міжнародную выставу, таму мы й прапануем вам частку яе экспозыцыі ў электронным выглядзе.




1.1.-1.2. Расчоскі, грэбні, якія разом з палітвязьнямі прайшлі турму. Дзякуй Анёлом. Фота Музэя. 2011.



2. Мэдычная маска ўдзельніка Плошчы-2010. Фота Музэя. 2011



3. Норма палітарыштанта-сутачніка. 6 Экспонатоў. Фота Музэя. 2011-2012.



4. Яшчэ адна малява, перададзеная грамацкай актывістцы і рэпартэрцы Тацяне Грачанікавай у турму. Фота Музэя. 2011.



5. Чарговы турэмны дзёньнік, апублікаваны РС, з аўтографом аўтора, Анатоля Лябедзькі. Фота Музэя. 2013.



6. Навагодняя ялінка на тле Календара палітвязьня. Фота Музэя. 2014.



7. Рожныя часапісі й красворды, якія прайшлі турму разом з палітвязьнямі. Дзякуй Анёлом. Фота Музэя. 2011-2012.



8.Чахол ад зубной шчоткі, які ў некаторых турмах ці калёніях выкарыстоўваецца ў якасьці лыжкі. Фота Музэя. 2013.




9.1.-9.2. Нормы мыла д/палітвязьняў-сутачнікоў.



9.3. Мыла Ільлі Дабратвора.
9.1.-9.3. Фота рожных аўтороў. 2011-2013.



10. Турэмны хлеб, вынясены галадоўніком пасьля адбыцьця пакараньня. Скан Музэя. 2011.




11. Малюнкі й графіці, прысьвечаныя шэрагу "шпіёнскіх" працэсоў. Фота Музэя. 2013.



12. З сэрыі "Забытыя героі Плошчы". Партрэт дружыньніцы й абаронцы Дому Ўраду ад правакатароў, якая ў выніку арышту стала інвалідом 2-ой групы. Экспонат Музэю.

Выстава Салідарнасьці-2013, Плошча-2010

Previous post Next post
Up