Распачынаецца трэйці этап Талакі ў Курапатах

Oct 17, 2013 11:44

19.10.2013 - першы дзень трэйцяга этапа Талакі. Сустракаемся каля Крыжа Пакуты а 12-00

29 кастрычніка на Беларусі адзначаецца дзень памяці ахвяр таталітарных рэпрэсыяў. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937, у сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД "амерыканкі" былі растрэленыя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты Беларусі - літаратары, дзяржаўныя дзеячы й навукоўцы. Падобнага не ведае гісторыя ніводнай іншай эўропейскай краіны.

Чытаць пра падзею TUT: http://news.tut.by/society/202984.html

Расклад мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню ўшанаваньня памяці ахвяр таталітарных рэпрэсыяў на Беларусі

1. 19.10.2013 - 26.10.2013 - адбудзецца 3-ці, заключны, этап Талакі-2013 ў Курапатах. Кожны удзельнік Талакі на памяць атрымае значак. Значкі дапамагла зрабіць грамадская ініцыятыва "Гавары Праўду".



2. 28.10.2013 а 14-00 на сядзібе БНФ адбудзецца брыфінг, прысьвечаны Дню памяці ахвяр палітычных рэпрэсыяў на Беларусі.

3. 29.10.2013 адбудзецца аб'езд месцаў растрэлоў у Менску і каля Менска: Кальварыя, Лошыца, Трасьцянец, парк Чалюскінцаў, Курапаты. Пачнецца мерапрыемства з Кальварыйскіх могілак аб 11-00.

29.10.2013, а 18-00 на Курапатах адбудзецца Малітва за ахвяр таталітарных рэпрэсыяў. Будзе ў памяць аб загінулы запалены зоркавы шлях са знічак.

Запрашаем далучацца ўсіх неабыякавых людзей.

Аргкамітэт, Ганна Шапуцька

турма, тюрьма, тутбай, prison museum, тюремный музей, НКВД, музэй турмы, Куропаты, jail, Талака, Мэмарыял, турэмны музей, Museum of Тotalitarianism and Solidarity

Previous post Next post
Up