Ня можаш перамагчы - падкупé ці ўзначаль (с)

Sep 06, 2013 09:15

Расейскія ўлады пераводзяць праваабаронцаў з замежнага фінансаваньня на дзяржаўнае

Урад Масквы даў грамацкаму руху «За правы чалавека» новыя памяшканьні ў цэнтры Масквы. Офіс плошчай 141 кв.м праваабаронцы атрымаюць у бязвыплатнае карыстаньне тэрміном на 49 гадоў «пад адміністрацыйныя мэты».

Арганізацыя, якую ўзначальвае Леў Панамароў, стаіць на незалежных пазыцыях і не раз выкрывала злоўжываньні расейскіх чыноўнікоў, брала ўдзел у выбарчым назіраньні. Тым ня менш, яна таксама атрымлівае дапамогу ад уладаў.

Новая палітыка Пуціна ськіраваная на тое, каб праваабарончыя арганізацыі атрымлівалі сродкі ад расейскай дзяржавы і, такім чыном, ня мелі патрэбы шукаць замежныя гранты.

Прэзыдэнцкія гранты ў Расеі атрымаюць 2 тыс. некамерцыйных арганізацыяў. Сярод пераможцаў прэзыдэнцкіх грантоў такія НКА, як «Голас», Маскоўская Хэльсынская група, «За правы чалавека», «Агора», «Камітэт супроць катаваньняў», якія раней атрымлівалі фінансаваньне з-за мяжы і вядомыя сваімі апазыцыйнымі поглядамі. Памер грантоў складае ад дзясяткоў тысячаў да мільёноў далероў.

У адрозненьне ад Расеі, у Беларусі большасьць праваабарончых арганізацыяў ня маюць рэгістрацыі. Самым вядомым прыкладом была «Вясна». Незалежныя недзяржаўныя арганізацыі ў Беларусі, нават такія вялікія, як Таварыства Беларускай Мовы, ня маюць ніякай практычнай дапамогі ад дзяржавы.

Праверка: http://nn.by/?c=ar&i=114744

турма, тюрьма, prison museum, тюремный музей, музэй турмы, jail, Расея, турэмны музей, правы чалавека, Museum of Тotalitarianism and Solidarity

Previous post Next post
Up