Тое, што не забівае нас, робіць яшчэ мацней
З ІЧУ Мінскага раёна на волю выйшлі шасцёра дзяўчат (фота) 04/01/11
Усяго ўчора з ізалятараў Мінска і Жодзіна было вызвалена каля 150 удзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальшаванняў прэзідэнцкіх выбараў.
З ізалятара Мінскага раёна, што месціцца на Скарыны, 20, вызваляць пакараных 15-суткамі паненак пачалі пасля 22-х гадзін. Іх выпускалі па аднаму з невялікім інтэрвалам. Арыштантак урачыста сустракалі сваякі, сябры і знаёмыя. Дзяўчатам дарылі кветкі і пачастункі. Маленькія падарункавыя наборы з інфармацыяй, куды звяртацца па дапамогу былі ўручаны ад Камітэта падтрымкі рэпрэсаваных “Салідарнасць”.
У ізалятары на Скарыны, 20 засталася Вольга Петрусевіч, якая была пакарана 15 суткамі адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі салідарнасці з затрыманымі 20 снежня. Сёння таксама павінны выйсці з ІЧУ на Акрэсціна Арцём Дубскі і Максім Вінярскі, а таксама 14 чалавек з жодзінскага СІЗА, сустракаць якіх разам са сваякамі паедуць актывісты Руху "За Свабоду".
Чакаўшых на вызваленьне дзяўчат было шматкроць болей, чым самех палітвязанак.
Сяброўкі, якія вызваліліся раней.
І такіх прыгажуняў клалі спаць на падлозе!!!
Мужчынаў ужо даўно павыпускалі.
Юрась відавочна нэрвуецца.
Лепшую палову выпускаюць апошняю.
Тацяна выходзіць першай.
Юрась Шпак-Рыжкаў з жонкаю Тацянай Грачанікавай на свабодзе.
Юрай жартам узнагароджвае Тацяну "за ўдзел у НЕсанкцыянаваным мітынгу" залатымі эўрамі (насамрэч сувэнірнымі чакалядкамі))) Фоты Артура Лагоднага.
Ніл Гілевіч. Народны Паэта.
Ведаючы…
Ведаючы, у якім ты чыне
І што род твой звеку не дурны,
Раю як салдату і мужчыне:
Выпусці студэнтачку з турмы!
Хіба ж гэткіх бэсцяць нізавошта?
Асыпаюць лаянкай брыдкой?
Гэткіх трэба ружамі на плошчы
Асыпаць з любоўю трапяткой!
25.ХII.2010