Злачынства саветоў і крывадушнасьць лукашызму/ Растрэльныя "батарэі"

Jul 13, 2013 21:27

Дакладна вядома, што чужынская, прышлая на штыхах, савецкая ўлада шматкроць даводзіла беларускі народ да голаду й паўстаньняў. Напрыклад, у красавіку (7-9) 1932-га адбыўся антысавецкі выступ працоўных Барысава, т.зв. "барысоўскі галодны бунт". Пераважнай большасьцяй удзельнікоў гэнага "бунту" былі жанчыны зь дзіцямі. Прычынай зьявіліся абніжэньне саветамі нормаў і ўвогуле пазбаўленьне некаторых катэгорыяў насельніцтва, напрыклад, дзяцей, хлеба. Праз тры дні хлеб зьявіўся й выступы сьцішыліся. Падобны-ж "бабін бунт" адбыўся й у наступным, 1933-ім (3 траўня). Гэным разом ён быў разагнаны жорстка, з 1.400 арыштаваных савецкімі "унутранымі ворганамі" у ноч з 3-га на 4-е траўня 1.200 чалавек "атрымалі пуцёўкі" ў расейскі ГУЛАГ, а 200 - растрэленыя паміж землянымі бруствэрамі расейска-францускай вайны.



На месцы масавага растрэлу саветы збудавалі помнік. Не, не ахвярам сталінскага генацыду. Сваем, расейска-акупанцкім "батарэям".



Земляны роў, выкапаны два стагодзьдзя назад, аказаўся для саветоў больш важным за памяць пра даведзенае да голаду, а потым рэпрэсаванае й замардаванае ў гэным-жа рву, цывільнае беларускае насельніцтва.



Помнікі ахвярам генцыду спадкаемцы сталінскіх кáтоў выдралі зь зямлі, а тое, што выдраць ня ўдалася - зрэзалі пілой.



Парэшткі аднаго са зьнішчаных сёнешнімі прасталінскімі ўладамі помнікоў ахвярам савецкага генацыду.



Абабкі тут ніхто не зьбірае...

Фота Juraś Navicki.

турма, бабін бунт, Барысоўскі галодны бунт, тюрьма, prison museum, генацыд, тюремный музей, музэй турмы, Юрась Навіцкі, jail, , Мэмарыял, турэмны музей, Museum of Тotalitarianism and Solidarity

Previous post Next post
Up