Дзяржаўнае сьвята - вандалізм у Курапатах

Jul 04, 2013 02:23




Адгрымелі кананады салютоў на ўласным сьвяце "незалежнасьці" последней диктатуры в Европе*. Антыбеларуская, прасталінская й прарасейская ўлада адзначыла сваё сьвята парадам з удзелом расейскіх войск. Прыхільнікі гэнай ўлады адсьвяткавалі чарговыя ўгодкі вяртаньня Красной Армии ў Менск чарговым вандалізмом у Куропатах. Гледзячы па фотарэпортажох зь месца падзеяў, там з магіл Беларусоў, растрэленых перад Другой Сусьветнай вайной і ў яе час НКВД, былі павырываныя крыжы-помнікі, частка зь іх зламаная. Зважьце: папярэдні акт вандалізму ў Куропатах быў зьдзейсьнены таксама на красный день календаря, сьвята, якое таксама не адзначаецца болей нідзе ў сьвеце - дзень крывавага перавароту ў Расеі - 7-га кастрычніка. Тады быў апаганены мэмарыяльны знак «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці», які перажыў ужо дванаццаць актоў вандалізму, а па Мэмарыяле былі раскіданыя й развешаныя на крыжох улёткі расейскіх неакамуністых "Сталин был прав!", "Мы - бойцы АКМ".

Адразу прыходзяць асацыацыі з растрэламі Беларусоў, якія "брацкія" ЧК-ГПУ-НКВД любілі былі ладзіць менавіта на свае камуністычныя сьвяты**. Нездарма, нягледзечы на вялікую колькасьць заведзеных крымінальных спраў і рэкордную прапорцыю тутэйшых сьпецслужбаў і іншых внутренних органов, злачынцы не былі пакараныя ні днаго разу. Тут адразу неяк аднімаюцца и руки, и сердца, и умы***. Ды так, што ў чарговы раз ўзьнікае сумніў - а ці ёсьць яны ў сёнешніх "ахоўнікоў закону" й "абаронцаў", чыкісцкіх спадкаемцоў? Ці ёсьць увогуле сярод іх людзі гонару?

*****************************************************************************
* - поўная цытата А. Лукашэнка.
** -  Л. Маракоў: У пік рэпрэсыяў (жнівень 1937 - лістапад 1938) толькі ў менскім НКВД (папярэднік сёнешняга МВД - заўвага аўтора) было растрэленае больш за 10 тысячаў чалавек. Гэны час я называю «крывавы тунэль сьмерці». Здараліся дні, калі растрэльвалі па 200 - 250 чалавек. Асабліва чыкістыя любілі сьвяты - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, дзень нараджэньня Леніна, абодвое Калядоў, Новы год ... Забівалі проста ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД, так званай "амэрыканцы"./канец цытаты/.
*** - словы з цытаты куміра сёнешніх чыкістых Ф. Дзяржынскага (У чекиста должны быть...).

Фота Juraś Navicki.

камуністыя, растрэлы, рэпрэсыі, турма, тюрьма, prison museum, вандалы, тюремный музей, НКВД, Юрась Навіцкі, jail, , Мэмарыял, турэмны музей, Museum of Тotalitarianism and Solidarity

Previous post Next post
Up