Выйшаў у пракат, а таксама зьявіўся ў вольным карыстаньні ў Інтэрнэце, фільм пра пасьляваенны гэнацыд й этнацыд крымчакоў -
"Кхайтарма/ Гісторыя аднаго народу." Як паведамляе
афіцыйны сайт фільму, стужка распавядае аб трагічнай даце ў гісторыі крымскататарскага народу - 18 траўня 1944-га - сталінскай дэпартацыі крымскіх татараў. У цэнтры сужэту фільму - пілёт, двойчы Гэрой Савецкага Саюзу, Амэт-Хан Султан. У траўні 44-га, пасьля вызваленьня Сэвастопалю, Амэт-Хан накіроўваецца на адпачынак у родную Алупку. На ягоных вачах і пачынаецца дэпартацыя суайчыньнікоў.
У масавых сцэнах высяленьня бралі ўдзел больш за тысячу чалавек з усяго Крыму. Многія зь іх - гэна людзі, якія насамрэч перажылі тую страшную трагедыю. "Мы не гатовыя былі, што яны пагодзяцца, але яны прыйшлі. Людзі хацелі зноў усё гэнае перажыць, што перажылі ў дзяцінстве. Нейкі псыхалягічны надрыў быў у тым. Адчувалася, што людзі гэнае робяць менавіта дзеля сваех унукоў, сыноў, каб тыя адчулі... і дзеля сваех бацькоў ", - адзначыў прадусар фільму Лянур Іслямоў.
У кінастужцы займаліся вядомыя акцёры - Аляксей Гарбуноў, Юрый Цурыла, Андрэй Самінін, Аляксей Трытэнка, Дзьмітрый Суржыкоў. Рэжысэр-пастаноўшчык фільму - Ахтэм Сэйтаблаеў, ён-жа заграў і галоўнага гэроя карціны - Амэт-Хан Султана. Бюджэт фільму - 1,5 млн. далероў. Ён стаўся першай поўнамэтражнай мастацкай карцінай, створаная прадакшн-студыяй тэлеканалу ATR і першым мастацкім фільмом у гісторыі крымскіх татараў. Прэм'ера паказу адбылася наконадні 69-й гадавіны дэпартацыі крымчакоў. У Кіеве пасьля прэм'еры стужкі ў кінатэатры "Жовтень" глядачы апладзіравалі стоячы. Фільм абыйшоў усе гарады Крыму, некаторыя паўторна, і пачаў шэсьце па Ўкрайне. На наступныя ўгодкі нацыянальнай трагедыі плянуюцца й дэмонстрацыі па ТБ.
Прэм'еры папярэднічаў скандал са звальненьнем расейскага Гэнконсула Андрэева. Апошні атрымаў вымовы ад МЗСоў Украіны й РФ за абразлівыя выказваньні на адрэсу крымскіх татараў. Апроч таго, Гэнконсульства Расеі ў Сымфэропалі не пусьціла на прэм'еру савецкіх пілётоў - вучняў Амэт-Хан Султана, якія прыехалі ў Сымфэропаль з Расеі.