Кіно на выходныя: Зьнятае, 2012.
Каляж navicki, "Вольная Серабранка".
Неяк дзіўным чыном маё жыцьцё зплятаецца зь кіно, становіцца сугучным, знаходзяцца ўсё новыя й новыя аналёгіі:
1) езьдзілі на Ўкрайну, фатаграфавалі адселеную вёску, закіненую царкву, руіны жылых будынкоў і дзяржаўных устаноў - выходзіць у пракат мастацкая стужка "Чарнобыльскія дзёньнікі", 2012. Тут-жа ратаўнікі знаходзяць у Зоне двох беларускіх турыстых, якія заблукалі, фатаграфуючы аб'екты;
2) сяджу ў турме з расейскімі дыгерамі, што зрабілі цудоўны, проста шыкоўны, фотарэпартаж (я бачыў 13 здымкоў) зь менскага Мэтро, які дасюль не прызнаюць чыны з мэтрапалітэну - выходзіць кіно "Танэль", 2012;
3) толькі паглядзеў "Зьнятае", 2012 - зьбіваюць і затрымліваюць замежных рэпарцероў.
Габінэт сьледчага. Рэчы тут атрымалася забраць толькі с колькіх спробаў, акуляры не аддавалі два тыдні, хадзілі і Тацяна, і я, напісаў 2 заявы, колькі скаргаў. Карацей, фашысты.
У кіно пара сужэнцоў-турыстых выпадкова здымае тое, што не павіннае быць апублікавана, і брудная паліцыя пачынае паляваньне на іх. Амаль тое-ж адбылося са мной чатыры разы за год, зь 19.12.2010. па 19.12.2011. Жонку, штопраўда, як у кіно, міліцыянты не згвалцілі, а зьбілі й абрабавалі, але яна здолела захаваць адзьнятыя намі фота-аўдыё-відэёматэрыялы, якія сьведчылі пра тое, што на Плошчы не было каністраў, ледасекаў, кактэйляў Молатава й сякер, прывезеных БТ для здымкі фальшыўкі "Железом по стеклу". Але Тацяну разом са мной кінулі за краты, у выніку чаго яна стала інвалідам і зараз ёй будуць рабіць апэрацыю ўжо чацьвёртую. Мяне міліцыянты затрымлівалі яшчэ тройчы, прычым зноў зьбівалі, білі ў тым ліку й па галаве, патрабуючы носьбіты (флэшкі ад камэры), перажыў з пару дзясяткоў ператрусоў, але зьнятае зноў і зноў удавалася захаваць. Каштавала гэнае нам, праўда, з жонкай на дваіх больш за 57 сутак арышту, зь іх 20 сутак галадоўкі+10 сутак сухой галадоўкі, зламалі 8-міГіговую флэшку, сапсавалі тры камплекты акамулятароў для камэры і галаўны ўбор. За акцыю пляскаючых яшчэ судзілі БЕЗ МЯНЕ, таму ня ведаю, які прысуд. І яшчэ адзін суд адбыўся без маёй прысутнасьці, выракам стаўся прафіляктычны нагляд цягом году.
Кіно і падобнае, і адначасова не. Карацей кажучы, раю паглядзець самім. Фільм "Зьнятае" зараз ужо ёсьць на торэнтох у добрай якасьці.
Першае Фота: Пратакол вынятку, дзе азначаныя 6 акамулятарных элемэнтоў (1) і флэшка 8 Гб (2).
Другое Фота: 4 з 6 сапсаваных акамулятароў (1) і кепі са зламаным ува многіх месцах брылём - шукалі флэш-карту ад фотакамэры. Фота зробленыя схаванай камэрай, navicki.
Зламаная флэшка (2) зараз таксама стала экспонатом Музэю Таталітарызму. 6 новых акамулятароў LENNMAR 2700 (1) давялося выкінуць, бо пацеклі, таму экспонат застаўся толькі на Фота.
Фота tapolia.
Click to view
Затрыманьне на Дзяды. 12 сутак за выкананьне журналісцкіх абавязкоў.
Фота, за якія затрымалі блогера Юрася Навіцкага.