Feb 03, 2011 14:00
navicki: гэта калі ў цябе канчаюцца міліцэйскія пратаколы замест туалетнай паперы, і ахоўнік дае табе частку кніжачкі “Як гартавалася сталь”…
staraja aliena: гэта калі ты стаіш ля касы з абярэмкам шчотак, зубное пасты й туалетнае паперы, ды падыходзіць дырэхтарка крамы й кажа: я ўсё ведаю, куды-што, вазьмеце пяцьдзясят рублёў - у мяне ў самое сын сядзіць…
tapolia: гэта калі ты амаль суткі ня еўшы, і аманавец у аўтозаку аддае табе свой бутэрброд і бутэльку трайплу…
bazyl: гэта калі назаўтра злы, шакаваны, ты адмаўляесься плаціць за праезд ГЭТАМУ…, а кантралёры пачынаюць цябе высаджваць, увесь аўтобус раптам становіцца на твой бок…
juliKa: гэта калі ты з усіх ног уцякаеш ад азьвярэлых амонцаў, заварочваеш за рог … а там ланцуг - карычневых жаўнэроў, і
раптам шэраг разыходзіцца й салдацікі прапускаюць нас…
nino: гэта калі плямістыя б’юць і маладых, і старых, а замежныя дыпляматы нас са сталаю-ж сяброўкаю хаваюць ў намёце пад апаратурай…
sviet-lana: гэта калі ад стрэсу хочацца проста ЖРАЦЬ, а здзічэлы напачатку ад "калёс" афіцэр аўтозаку прыносіць знедкуль халодную піцу й сасіські ў цесьце…
darka: гэта калі твой дырэхтор (рэдкая с-с-сука, між іншым) ужо назаўтра закідае табе перадачку…
jurak: гэта калі ўжо ты стары дзед і ў цябе нікога няма, раптам прыносяць перадачку ад мамы й цёткі…
tamarra: гэта калі “плямістыя” ужо, лічы, дагналі вас, а ахоўнікі турэцкае абасады не пускаюць за браму, раптам адзін з ахоўнікоў-беларусоў кажа - ня бойцеся, мы вас не аддамо…
volja: гэта калі ў каморы падыходзіць Сьвята Раства, а ў вас, апроч казённай неядомай вячэры, нічога не ма, раптам адчыняюцца дзьверы, заходзіць ахоўнік. а ў рукох у яго - кардонная скрыначка, у якой ляжаць па кавалачку сала, кілбаскі, і тры цукеркі..
турма,
тюрьма,
салідарнасьць - гэна...,
prison museum,
палітвязьні,
тюремный музей,
часапісь ARCHE,
Юрась Навіцкі,
jail,
,
турэмны музей,
публікацыі,
гэна мы