Хамічэнка: Правакатар ці хворы на галаву?(фоты Юрася Шпак-Рыжкава)

Feb 02, 2011 03:25

Гэныя легендарныя фоты перахоўваліся ў вязьніцы ўсе пятнаццаць сутак.


Калі  эмвэды выходзяць "падыхаць"))), я й раблю гэны ня вельмі ўдалы ў цемры здымак.


Хамічэнка, якога блёгеры пасьпелі празваць - агэнт-"Навушнік", сядзіць у канцы аўтозаку.

Шпак-Рыжкаў напiсаў Студзень 4, 2011 у 19:30

Гэнага хлусьліва-балбатлівага Хамічэнку добра пам'ятаю, сблытаць яго зь кім іншым вельмі цяжка. У шостай жодзінскай каморы мы двойчы спрачаліся, хворы ён, ці найманы. Я схіляўся да першае вэрсыі. Арцем - да другей. Думкі пра тое, што ён эмвэд, дакладна не узьнікала. Максымальна дапушчальна, што ён штатны агент. Пашпарта ў яго не было. Мне ён патлумачыў, што яго скралі, сам едзе з квітком ў Гомель (ці ў Вітэбск, ухапіў з чужэй размовы?), рэчы ягоныя захоўваюцца ў вагзалі. Ён грукаў і ў дзьверы левага крыла, што я й яшчэ маладзён ахоўвалі ад правакатараў, але ў руках нічога, апроч сумкі, ня меў, каб яго сагнаць, дастаткова было крыку. Я меў зь ім размовы ў аўтозаку (МАЗе) і ў карыдоры ў Ахрэсьціна. Узрост ягоны блізу 25 гадоў. Але ўсё можа быць хлусьнёю. Я баюся памыліцца, але выглядаў ён на псыхічна хворага.
Наша Ніва

Калі ты не правакатар, маньяк ці дзяцел, аці станеш ты дзяўбаць ДСП інструмэнтом, падобным на тронак лапаты або нават крышанам ці сякера
ю, здымаючы  зь цьвёрдае пліты адно габлюшкі?




Мабільны пададзьдзел эмвэдоўскіх правакатараў, які чакае загаду на прыступкох левага ўваходу (што я ахоўваў) Дому ўраду.  Пэўне, "касманаўты" з гарачкі зьбівалі  й сваех ды гэбоўскіх таптуноў і, як заўсёды, перавыканалі плян - пацярпелі 70 супрацоўнікоў унутрашкі.

Бі сваех, каб народ баяўся!

турма, Плошча-2010, тюрьма, салідарнасьць - гэна..., prison museum, тюремный музей, правакатары, Юрась Навіцкі, jail, , фота, газэта Наша Ніва, турэмны музей, Юрась Шпак-Рыжкаў, Выстава Салідарнасьці

Previous post Next post
Up