Песня натхнення ў Доме Коласа

Feb 02, 2011 01:14

Дзень Святога Валянціна - адно з самых загадкавых і цудоўных святаў. Дык святкуйма разам!

11 лютага, напярэдадні Дня ўсіх закаханых, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць музычна-забаўляльную імпрэзу "Песня натхнення".

ДА ЎВАГІ ТЫХ, ХТО РЫЗЫКНЕ ПРЫЙСЦІ:)
* іранічна-рамантычна-святавалянцінаўскае (з лёгкім налётам коласаўскага:) выступленне непараўнальнага гурта "ZnaROCK"

* падвядзенне вынікаў Літаратурнага конкурса на лепшы верш пра каханне (раздача сланоў, кампліментаў і экзальтаваных водгукаў:)
Падрабязна пра конкурс можна пачытаць тут

* феерычны спектакль "Кахання жар, альбо казка пра цярністы шлях да сапраўднага шчасця на прасторах беларускага лесу" (дзеці да 16 гадоў дапускаюцца толькі ў суправаджэнні бацькоў)

А ТАКСАМА
* святочная варажба на лёс і каханне

* магічны рытуал запісу свайго запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа чарніламі і пяром паэта

* конкурсы і гульні, як для тых, хто вызначыўся са сваёй другой паловай, так і для тых, хто знаходзіцца ў актыўным яе пошуку

І КАНЕЧНЕ,
* кава ды печыва для ўсіх удзельнікаў імпрэзы

Пачатак мерапрыемства 11 лютага ў 18.30
Кошт уваходнага квітка - 5.000 бел. руб.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 (за галоўным корпусам НАН Беларусі).

Па ўсіх пытаннях, што датычацца вечара, у тым ліку, як найлепей прайсці ў бібліятэку музей, чаму ўваход на такое цудоўнейшае мерапрыемства каштуе так мала і на які рахунак можна дасылаць грошы на падтрымку музея, звяртацца па тэлефоне 284 17 02:)

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Previous post Next post
Up