Долго я ждал этого дня. Наконец будет суд над быв. начальником полиции местечка Мир С. Серафиновичем

Mar 18, 2024 12:23

Долго я ждал этого дня. Думаю, что во многом благодаря и моей работе Верховный Суд вскоре вынесет приговор по делу о геноциде белорусского народа. На очереди очередной упырь - «нацыянальна-сьвядомы дзеяч», а по факту эсэсовец, коллаборант и подонок Сямен Серафинович. За военные преступления его хотели судить даже в Великобритании, но недобитый ( Read more... )

Серафинович, Серафімовіч

Leave a comment

salasz March 18 2024, 12:12:31 UTC
артыкул Андрэя Катлярчука "Нашы забойцы і праведнікі".

http://arche.bymedia.net/2005-3/katlarcuk305.htm

Андрэй Катлярчук:

Наступны артыкул супрацоўніка нью-ёрскага музэю галакосту Марціна Дына - гэта халодны душ для беларускага чытача. Аўтар піша пра агідную ролю беларускіх паліцыянтаў у разьні мірскіх габрэяў 9 лістапада 1941 г., калі было забіта больш за 1500 чалавек. На 1941 г. палову насельніцтва шасьцітысячнага Міра складалі габрэі. Яшчэ 600 чалавек жыхарылі ў мястэчку Турэц, 100 - у вёсцы Ярэмічы. З прыходам нацыстаў у Міры быў створаны паліцэйскі аддзел з 30 добраахвотнікаў. Кіраваў паліцыянтамі Сямён Серафімовіч, былы капрал Войска Польскага, які ва ўсіх паперах падкрэсьліваў беларускае паходжаньне. Ягоны сябар Пётар Галецкі ўзначаліў паліцыю Турца. Серафімовіч пад нацыстамі зрабіў хуткую кар’еру і стаўся фактычным уладаром Міршчыны, бо немцы, ня ведаючы мовы і мясцовасьці, звычайна баяліся пакідаць мястэчка. Адзін зь сьведкаў разьні габрэяў Егуда Гёсік апавядаў, што на ўласныя вочы бачыў, як Серафімовіч уласнаручна забіў свайго былога сябра Ханана Хаімовіча, зь якім да вайны часьцяком гуляў у карты. Дын даводзіць, што Серафімовіч ня быў перакананым антысэмітам. Ён зьнішчаў габрэяў у імя сваёй кар’еры, бо верыў у перамогу нацыстаў і добра разумеў іх злачынныя пляны ў дачыненьні да габрэяў.

Карціна вынішчэньня мірскіх габрэяў нагадвае старонкі Апакаліпсісу. Малаадукаваныя беларускія паліцыянты (Браніслаў Міскевіч на мянушку «Татарын», Яўген Брадоўскі, Мікалай Шафэйка, Мікалай Канюк, Худоба, Ліцьвін ды іншыя) выцягвалі габрэяў з хатаў і забівалі, не шкадуючы жанчын і дзетак. Кроў лілася ракою да самага Мірскага замку. Пасьля паліцыя адсьвяткавала разьню з гарэлкай. Немцы ў забойствах ня ўдзельнічалі, адно назіралі здалёк.

Дын падкрэсьлівае, што беларуская паліцыя на той час мела рэальную ўладу ў раёне. Падчас адной «спэцыяльнай акцыі» ў вёсцы Ярэмічы паліцыянты пад кіраўніцтвам Серафімовіча і Рагулі (афіцэра паліцыі з Наваградку) забілі і спалілі сям’ю Парэцкіх.

Па адыходзе немцаў мірскія паліцыянты ў складзе грэнадэрскага 30-га зьвязу SS Waffen (!) служылі на мяжы Францыі з Швайцарыяй. Там яны перайшлі да францускіх партызанаў, каб па вайне схавацца на Захадзе.

Reply


Leave a comment

Up