Новы фільм Аляксандра Ступнікава "Латышскі легіён у Беларусі"

Jan 05, 2012 14:12

Трагедыя беларуска-латышскага памежжа - зачыстка нашай поўначы пад "Вялікую Латвію".  Сведчаць старыкі Росіцы, Браслаўшчыны, Случчыны. Сярод сведкаў - мая суседка, Вольга Пятроўна. Фільм на Ютюб, на жаль, без тытраў, пані Вольга (у вялікіх акулярах, без хусткі) - фактычна апошні "дарослы" сведка, распавядае пра пяць карных аперацый, якія ёй ( Read more... )

Leave a comment

salasz January 5 2012, 21:14:04 UTC
І ўсёж-такі,як для мяне-загадка,чаму менавіта латышы найболяй,пэўна з усіх СССРаўскіх фармаваньняў,"шчыравалі"як карнікі.

Тут можна выдвінуць шмат версій, але ў асноўным яны будуць датычыцца лат. менталітэту ці, як вы заўважылі, пакрыўджанасці Саветамі. Як на маю думку, адна з прычын, акром вашай, гэта прэдэстынацыя. Фактычна - адмена 10 прыказанняў.

http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D1%80%D0%B5%D0%B4%D0%BE%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5#.D0.9F.D1.80.D0.B5.D0.B4.D0.BE.D0.BF.D1.80.D0.B5.D0.B4.D0.B5.D0.BB.D0.B5.D0.BD.D0.B8.D0.B5_.D0.B2_.D0.BF.D1.80.D0.BE.D1.82.D0.B5.D1.81.D1.82.D0.B0.D0.BD.D1.82.D0.B8.D0.B7.D0.BC.D0.B5_.D0.B8_.D0.BA.D0.B0.D1.82.D0.BE.D0.BB.D0.B8.D1.86.D0.B8.D0.B7.D0.BC.D0.B5

Reply

btclub January 6 2012, 15:10:07 UTC
Хм!Ведаеце,думка аб вытоках такой зьявы ў рэлігійных уяўленьнях латышоў не такая ўжо і дзіўная.Можа справа ў іх высокім пазёме паганства?
Мне яна заўсёды падаваліся наўменш хрыстыязаваным народам Эўропы і з найболяй моцнымі паганскімі традыцыямі.Вось і папёрла пад магчымасьць-паскакаць "на крыві"."На крыві" й на "крэві",такая вось пякельная гульня словаў атрымалася.

Reply

salasz January 6 2012, 16:14:32 UTC
Хоць сам вельмі не люблю паганцаў, але мне тут бачыцца адваротны бок кальвінісцка-лютэранскай этыкі. Згодна дагмата прэдэстынацыі лічыцца, пры ўжо пры нараджэнні чалавека вызначаецца лёс яго душы пасля смерцы (пекла ці рай). Г.з. грашы-не грашы, усё роўна - абраныя патрапяць у рай. А вызначаюць у іх абраных вельмі проста - той, хто больш багаты і паспяховы - той і ёсць абраны, таго любіць Бог. Усе бедныя і жабракі, такім чынам - адкіды.

Reply

btclub January 6 2012, 16:38:36 UTC
Ну,так боляй кальвіністскі падыход трактуе,хаця жорсткага суаднясеньня "абраны-багаты"там ўсё ж такі няма,гэта перабольшваньне.Кальвінізм і лютаранства тут таксама не аднолькава падыходзяць.Але тое,што пратэстантызм увайшоў у ХХ стагодзе амаль страціўшы дух любові,так то праўда.Юрыдызм,навуковастасьць,шчырыя пратэстанцкія аўтары самі прызнаюць пэўны тупік.А ўжо пра крытыку іх падыходаў звонку,часьцей за ўсё цалкам слушную і казаць няма чаго.Той жа С.Булгакаў у свой час пра гэта шмат пісаў.Гэта вялікі й асобны тэмат.Не здарма лютэранская царква падтрымала нацы.А вось пра латышоў,згадзіцеся,гэта адзіная хрысціянская(афіцыйна) нацыя,дзе паганская сьвята практычна дзяржаўнае.Гэта так проста не праходзіць.Да таго ж іх падзелянасьць на шмат канфесіяў,той жа пратэстантызм,дый вельмі значны секулярызм.Клубок цэлы.А царства,падзелянае ў самім сабе,як вядома...

Reply

salasz January 6 2012, 20:10:28 UTC
Дык у іх фактычна каталіцтва і не паспела ўкараніцца, паганства яшчэ трывала, таму без ваганняў рыжскія бароны пакінулі лацінскую цывілізацыю, абраўшы т.з. пратэстанцкую.

Reply

btclub January 7 2012, 06:33:16 UTC
А у самой Латвіі,менавіта ў латышоў,бо пра каляпалітычны вэрхал вядома,цікава,ці ёсьць хоць якая рэфлэксія з паводу тых "дасягненьняў".Ці ўсё забівае комплекс маленькага,што хоча падавацца вялікім.Карацей,сумленьне ці хоць прабіваеццца?

Reply

salasz January 7 2012, 14:11:39 UTC
Калі шчыра - не чуў, але у некай ступені супраціў мусіць быць, бо латгальцаў-каталікоў з Поўдня самім прыціскалі і тады, і цяпер. Забаранялі мову, тытул народа...

Але запыт з нашага боку ўжо агучаны.

Ірына Жарнасек - пісьменніца, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай»:

http://salasz.livejournal.com/98898.html#comments

Reply


Leave a comment

Up