Апошні некралог

Jan 06, 2013 22:59


З падзякай да дзьвух Вольг i "Маладосцi".

«Мама!» - ўскрыкнула маленькая дзяўчынка і пабегла насустрач маладой жанчыне.Яе попельныя валасы, спехам сабраныя ў касу, зусім раскудлацiлiся.І зараз у іх шалеюць паўднёвыя прамяні сонца.Яе вялікія цёмныя вочы блішчаць - дачакалася.Маладая жанчына паскарае крок.Іх падзяляюць метры і нашпігаваныя купiнамi гады».

Я падзарабляю у рэдакцыі адной з мясцовых газет.Пішу некралогі.Па тры даляра за штуку.Вылiчваю іх я менавіта ў «штуках» - толькі так атрымлiваецца захаваць хоць нейкую незалежнасьць ад гэтых гісторый аб жыццях ужо не жывых людзей.Мой рэдактар Марат, дарэчы, усе гэтыя гады на дзіва уважлівы да маёй працы, нават занадта: патрабуе падрабязнага апісання жыцця нябожчыка, яго заслуг, прычын і акалічнасцей смерці. Штодзень ён уручае мне чарговую порцыю «працоўнага матэрыялу» з прыкладзенай да яго фотакарткай (як ён лічыць, для большай эмацыйнасці), i кажа не інакш, як:
       - Сёння «штука» аб такім-та.Займайся.Я за табой сачу.
        Безумоўна, гэтыя «такія» застаюцца жыць у сэрцах сваіх блізкіх і сяброў, але для мяне іх жыццяпіс - штодзённая руцінная праца, якая дае мне магчымасць ні ў чым сабе не адмаўляць: два разы на тыдзень хадзіць на літаратурныя курсы і столькі ж разоў у есяц наведвацца ў джаз-бар, каб паслухаць Сёміны гітарныя сола За месяц выходзіць у сярэднім па сорак «штук», а ў сезон і больш за тое. Праца не бог ведае якая, але грошы прыносіць.
       Аднойчы нават прыйшлося пісаць аб сваей маці.

Ведаючы аб маім кіслым дастатку і шчыра, напэўна, жадаючы дапамагчы мне падзарабіць, Марат параіў мяне свайму сябру і канкурэнту (так вось склалася) містэру Зед, буйной рыбе ў сферы рэдакцыйнай справы, калi той звярнуўся да Марата за дапамогай.Зед, як мне падказалi, з'яуляўся па натуры чалавекам  слабахарактарным і неверагодна уразлівым. I менавiта каб пазбегнуць «калідорных» абмеркаванняў яго здольнасцяў падначаленымі, не мог даручыць напісанне, па яго словах, «гэткага далікатнага матэрыялу» камусьці са сваіх супрацоўнікаў.Акрамя таго, як высветлілася пазней, па просьбе аднакашнікаў маёй маці ён голасна паабяцаў напісаць аб ёй сам.Яго лютыя барытонныя спачуванні і запэўніванні, што ўсё будзе зроблена ў лепшым выглядзе, па словах Марата, адскоквалі ад і без таго белых сцен рэдакцыі і звінелі ў дзвярных і аконных праёмах яшчэ шмат дзён пасля.Ніхто не памятаў Зеда такім чуллівым.
nbsp;          Натуральна, не напісаўшы і радка, напярэдадні здачы газеты ў вёрстку, містэр Зед нечакана ўспомніў аб абяцанні даць абедзве рэдакцыйныя рукі на адсячэнне, калі хаця б адна коска будзе не на сваім месцы.А косак ўвогуле не было.Не знайшоўшы лепшага выйсця, ён звярнуўся да Марата, які не маючы аніякага ўяўлення пра мае роднасныя сувязi - у мяне іншае прозвішча, ды і не цікавіўся ён ніколі - накіраваў мяне да яго, нахабна ўзяўшы з мянезарок маўчання адносна аўтэнтычнага аўтарства гэтага загадкавага «апошняга летапісу».
Я, ўся ў сінім і ў прадчуванні лёгкіх грошаў, паляцела на сустрэчу.
       - Даражэнькая, - распачаў містэр Зед. Ты ж разумееш, у якую пастку я трапіў. І праца твая будзе добра аплачана. Адмовы я не прыму, а ты ўжо пастарайся. Вось, трымай. І каб склад быў такім моцным, мужчынскім.
            Гэта было сказана з такой інтанацыяй, што я раптоўна разгубілася, і мне стала моташна. Секунд трыццаць я сядзела, утаропіўшыся ў яго твар і спрабуючы ўцяміць, здзекуецца ён з мяне або сапрауды моліць аб дапамозе.Я адкрыла ўрачыста перададзеную мне папку і хутка прабегла вачыма па пунктах анкеты, якую запаўняюць сваякі ці знаёмыя нябожчыка Яе прозьвішча.Мяне паралізавала. перачытвала радкi зноў i зноў. Зед працягваў яшчэ нешта там гаварыць, але я ўжо нічога не чула.У вушах звінела, нiбы сотні цыкад разам знайшлі ў маёй галаве прытулак.Не магла паверыць - усё супадала.Чорт!І я ўжо ляцела ў прорву з мільёнамі цыкад.Мне здалося, што я нават заплюшчыла вочы і адкрыла рот, каб лягчэй перанесці ціск палёту. сапраўднасці ж я глядзела акурат на шырынку містэра Зед, якi ў тую ж самую хвiлiну бязлітасна шпігаваў мяне слоўнымі бутэрбродамі са сваіх страхаў і вартасцяў.

Калі ж яго калючы позірк упаў на мае каленкі, я нечакана для самой сябе выціснула ўсмешку, проста сказала «добра» і суха развіталася.Гэтым я вялікадушна зрабіла сабе ласку, пазбавіўшыся, нарэшце, ад панурага пачуцця ўласнай мізэрнасці, якое зазнаеш ў прысутнасці такiх, як Зэд. Ён быў з лiку тых, хто, не маючы анiякага на тое права, бярэ на сябе занадта шмат. Але пры гэтым, нягледзячы на сваю відавочную нікчэмнасць, выходзіць з любой сітуацыі пераможцам. шкадавала i ненавiдзела такiх. Яна таксама была такой.
      Пакiнуўшы рэдакцыю, я наўпрост накіравалася напівацца у найбліжэйшую кавярню, трымаючы пад мышкай спехам згорнутую перспектыву паўночнай кампіляцыі фактаў са свайго уласнага жыцця, якое яшчэ не скончыушыся, будзе ўстаўлена мною ж у лірычна-трагічную рамку нікому, па вялікім рахунку, не патрэбнага пасляслоўя.

Амаль тры гады мы жылі ўдваіх з бацькам. Акурат да яго смерці. Ён памёр ад рака ў сорак пяць. сышла разам з ім ад маці з пачуцця салідарнасці і адчування, якое нават зараз не пакiдае мяне, - што ён ва ўсім меў рацыю. Так у мяне з'явіліся грамадзянская мачыха Кiрачка і зводны брат Сёма. Мне было тады чатырнаццаць.
дзень яго смерці я павінна была ляцець у Англію. Такім чынам мяне ўзна-

гародзілі за руплівае наведванне семінараў па англійскай мове, арганізаваных маім у будучыні хросным бацькам у «фартэпіяннай» каморцы маленькага тэатральнага клуба. Я памятаю, як у адзін дзень усе неяк скрывілася: у школе на мяне сталі пазіраць з несхаваным жалем; да нас, нягледзячы на мае даволі дзёрзкія пратэсты, пераехала жыць Кiрачка, а мяне і зусім «перасялілі» ў іншы пакой.Як мне тады разтлумачылі, у маёй былой дзіцячай была адзіная зручная хвораму бацьку фатэль.Толькi ў ёй ён неяк засынаў.І хаця гэты аргумент падаўся мне тады непераканаўчым, тым не менш, я зрабіла выгляд, што ўсё зразумела.
Напярэдадні ад'езду я сказала Кiрачцы, якая гатавала для мяне бутэрброды:
    - Мне здаецца, тата страцiў розум. н кажа, што бачыць рыб у тым куце, на сцяне.
Кіра павярнулася да мяне. У яе поглядзе чыталіся боль і раздражненне:
            - Так, там сапраўды рыбы, - выціснула яна. - Прыгледзься.
Я сціснула зубы і вырашыла тады, што розум страцiлi яны абодва. ле на ўсялякі выпадак вырашыла рушыць услед яе радзе і прыгледзецца да той плямы на сцяне, у якой мой згасаючы ад моцных лекау і болю бацька бачыў бясконцыя чародкi рыб. Натуральна, там нічога не было. Дарэчы, толькі праз гады два, павалiушыся ў тую самую, ўвабраўшую апошнія бацькоўскія хвіліны жыцця, фатэль я, п'яная і дзіка гэтым задаволеная, спрабавала злавіць сваю выслізгваючую свядомасць у перапоўненай рыбай пляме. Гэта здарылася толькі аднойчы. Ён быў сумленным чалавекам і нават у гэтым меў рацыю. А я адчула сябе паршыва - вінаватай і дарослай.
            У той вясновы дзень адляцець мне не пашанцавала. За дванаццаць гадзін чакання ў аэрапорце Сёма, якому было даручана пасадзiць мяне на самалёт, не абмовіўся і словам, хаця ведаў, што майго бацькi ўжо няма. Агучанае мне ў той дзень труслiвае тлумачэнне: «Мы цябе бераглі», зрабілася ледзь не дэвізам маёй грамадзянскай радні на гады наперад і прыкрыццём для ўсіх прынятых без майго ўдзелу рашэнняў.Я добра памятаю той таксафон пад лесвіцай, каля эскалатара.Кожную гадзіну я тэлефанавала Кiрачцы і, захлёбваючыся, распавядала пра аэрапорт, самалёты, якія ўзлятаюць і прызямляюцца, пра д'юці фры, дзе ўсё прадаецца за «чужыя» грошы, і Бог ведама пра што яшчэ.Кiрачка, здавалася, шчыра радавалася маім адкрыццям і дзіўна праўдападобна захаплялася маёй назіральнасцю.Але мае спробы пагутарыць з бацькам перарывала рэзка і безапеляцыйна:
       - Ён спіць. ельмі моцна.
            - Ну, і добра. Хай спіць. Я пазней патэлефаную.
І я бегла далей вывучаць закуткі аэрапорта. Якой жа ж я была наіўнай.У амаль сямнаццаць год.

Мяне, канешне, знайшоў Сёма, далёка за поўнач на трамвайным прыпынку, безнадзейна страчанай i чудоўным шляхам знайшоўшай ўсе адказы. Адчуванне рэчаiснасцi вярнулася да мяне з Сёмiным нiба металiчным «дабранач». Ён асцярожна паклаў ўжо ладна падраную папку на ложак i цiха зачынiў дзверы з таго боку, не пакiнуўшы мне выбару, акрамя як пайсцi спусташать страунiк.

Як высветлiлася, яна памерла ў чацвер - проста не прачнулася. анадта лёгкая смерць для прапаленай сцервы. I занадта блюзнерска ў адносiнах да мяне. Я палазiла па завулках сваёй памяці - адзін і той жа сюжэт зноў і зноў - i заплюшчыла вочы. nbsp;Не ведаю, чаму ў гэтую хвiлiну ўспомнiўся менавiта бацька. Можа таму, што ён быў апошнiм, хто хоць неяк звязваў мяне з ёй. А можа таму, што яна нават нябожчыцай не заслугоўвала маiх успамiнаў.

Завастрыўшы аловак i не сказаўшы сабе ні слова, я пачала сваю споведзь.

«Мама!» - ўскрыкнула маленькая дзяўчынка і пабегла насустрач маладой жанчыне.Яе попельныя валасы, спехам сабраныя ў касу, зусім раскудлацiлiся.І зараз у іх шалеюць паўднёвыя прамяні сонца.Яе вялікія цёмныя вочы блішчаць - дачакалася.Маладая жанчына паскарае крок.Іх падзяляюць метры і нашпігаваныя купiнамi гады».
       «Мама!» - У агоніі прашаптала я. раптам прачнулася.

За гэты кавалак газетнай паперы я атрымала свой двухмесячны заробак. Але канверт я так і не адкрыла.Проста кінула яго ў скрыню з надпісам «Дапаможам безнадзейна хворым дзецям».Я сышла з літаратурных курсаў, і зараз вучуся іграць на гітары.Некралогі я больш не пішу.

"Облегченная" версия вот здесь http://www.pawet.net/files/ml702.pdf или здесь http://www.lim.by/limbyfiles/mal5_2012.pdf


воспоминания, папа, роднае, мама

Previous post Next post
Up