Упершыню апублікавана на сайце
"Беларускі партызан" Тут друкуецца з некаторымі дапаўненнямі. Фармат Партызана - тры старонкі.
Кажуць, што паэзія - гэта тое, што застаецца, калі забываюцца словы. Памятаю, як я ў канцы 70-х гадоў ужо мінулага стагоддзя слухаў выступ Яўгенія Еўтушэнкі ў перапоўненай зале мінскай філармоніі. Верш пра трывушчасць
(
Read more... )
Галоўны знак бяды для мяне -- што старэйшыя літаратары не займаюцца моладзю, што забыліся "сплачваць доўг" у тым ліку ў галіне літаратурнай крытыкі (згадайце, колькі артыкулаў, рэцэнзій напісаў пра творчасьць і "маладнякоўцаў", і "ўзвышаўцаў" Гарэцкі!) І яшчэ шмат чаго ня робяць яны, што абавязаны рабіць. Кепскія бацькі -- і нядзіва, што традыцыі перарваліся, што маладзейшыя старэшых ня слухаюць, што ня робяць "як лепш" і не мітынгуюць.
Reply
у мяне пару месяцаў таму спыталіся, чаму я не слухаюся крытыкі. Я афігела, таму што паўтара году пасьля выхаду сваёй 2 кнігі чакала хоць нейкай рэцэнзіі на яе. Дачакалася камэнтара Южыка - у снежні 2012-га. і цэ фсэ. вельмі хацелася б паслухаць крытыку. вось шчыра скажу. але ж не крытыкуюць, а толькі скандаляць.
Reply
a vos vam i krytyka__)))))))))))
x x
Маладыя, кажаце, сучасныя, новыя;
пішаце з далёкім прыцэлам на Нобеля...
Ды не, Нобеля не даюць за радкі махровыя -
ну хіба што за адпаведны памер шнобеля.
Цьху! Расплявацца і выйсьці ў верасень,
паветрам восені лёгкія вызваніць
і жыць сто гадоў, прамаўляючы ерасі,
з іроніяй да рознай палітстарызны.
---------------------------------
Дзьверы, замкнёныя на ключы
...і гэта ўсё, што ты змог у свае 25 - назвацца паэтам?
Ты думаў , на паэтычнай ніве выжыць прасьцей,
чым ваяваць з моцнымі гэтага сьвету?..
Не, мне не шкада, пішы сабе, але ці гатовы ты
аднойчы адзін на адзін за домам Ваньковіча
выстаяць супраць жалезнага прэнту?
Бач ты, які рызыкант, зарымела душа маладзёна
да паэтычнае славы,
ці,можа , здалося наўскідку,
што хлеб свой надзённы
лягчэй зарабіць, калі наблатыкацца шрайбаць
сякія-такія пісьмёны?
Юнача зялёны!
Я мушу сказаць табе коратка, як адрэзаць:
пакуль не адчуў ты подыху роднай зялёнае пушчы,
ня варта ляпіць з аскалёпкаў чужы разьвінтажаны дрэздэн.
Паэзія - не прастытутка,
ня сьпіць яна з кім папала,
бо, як любіў казаць адзін мой барысаўскі сябра,
які родам з Буды крывіцкай, - тутка
нават каханьня мала,
так што,бывае, лепш бы паэту зарвала,
каб голас ягоны, а тым больш словы,
пакладзеныя на паперу,
не адбіралі ў людзей апошнія
дробы веры
ў прыгожае,
у гарманічнае суаднясеньне словаў, думак, інтэнцый
у глыбінях эмоцыяў
і на пад'ёме да метафарычных фартэцыяў!
Малады чалавек, ня тэба , лепш не цьвяліце.
Лепш насычайце кальцыем свае маладыя ж рэбры.
Пішыце штодня ў дыярыюш і дасылайце каханым
пісьмы звычайнай поштай.
Займіцеся ўласным стылем і выхаваньнем пагарды
да цэлулоідных рэчаў,
і перш чым падаць голас у каралеўстве Паэзіі,
прыслухайцеся да таго, што, магчыма,
ёсьць у вас - у табе...
Чуеш? Здаецца, яно прасіпела нешта такое цьмянае,
а ты паспрабуй цяпер запісаць гэта ў белым полі
А-4 фармату
прыгожымі складнымі фразамі, бліскуча зарыфмаванымі,
і, можа, тады адчыняцца
дзьверы, замкнёныя на ключы...
14 чэрвеня 2011, у рэжыме Палярнага Дня
Reply
ваш жалезны прэнт за домам ваньковіча - ужо класіка!
Reply
Reply
Leave a comment