Oct 24, 2010 12:32
я бачу зорку ў небе цёмным
я чую, што яе турбуе
я адчуваю, што сабою
я быць ніколі больш не буду
і дым ліецца з цыгарэтаў
і попел падае пад ногі
і ў душы ёю сагрэтай
ляжаць шляхі, ляжаць дарогі..
давай запалім ноччу зоры
давай жаданьне загадаем
і будзем верыць, што ўчора
ў летуценьнях не зьлятае
лунаюць дні, лунаюць ночы
зьнікаюць думкі, мары, людзі
хто ВКЛ і ВЫКЛ захоча
націснуць, так яно і будзе
згубі сябе ў промнях ночы
згубі ўсіх, каго ты любіш
хутчэй заплюшчвай свае вочы:
згубіўшы раз -- другі не згубіш..
между сегодня и завтра