* *

Feb 06, 2014 11:31

Я даўно казаў: наша доля - гаўно,
што па нашым жыцці не здымеш кіно.
Запіваючы шкварку сівухаю,
я казаў, будзе позна крычаць услед,
што не я вінаваты ва ўсім, але,
думаеш, мяне слухалі?

Я кашулю і шапку ставіў на кон,
выпрабоўваў стол, пагражаў кулаком.
Я ўсе сілы збіраў і я змог - алілуя!
Я ўсё бачыў, я чуў -  і трымаў у сабе.
І равеў, калі да лесу адбег.
Думаеш, мяне чулі?

І я выў ваўком, і рыкаў быком,
і выхаркваў ком, і стагнаў цішком,
і я біўся ў зямлю, як смажаны.
Дык каго мне цяпер з сабою забраць?
З кім цяпер пайсці?..
                                      Не апраўдвайся, брат  -
думаеш, гэта важна?
Previous post
Up