Жалобная дата: 2 гады

May 24, 2009 12:36

25 траўня ўжо два гады, як rydel23 няма з намі.
Вова заўсёды ў сваім дзённіку не забываў згадваць дні памяці знакамітых людзей, да якіх ён ставіўся з вялікай павагай. Зьмяшчаем тут дзьве спасылкі на запісы з дзённіка rydel23 ў дзень смерці Пётры Крэчэўскага, 8 сакавіка ў 2003 і 2004 гадах:

LINK: Kreceuski, BNR and Soviet Russia

The First President of BNR and His Grave in Prague



Калі аўтар помніка Ўладзю, спадар Валяр'ян Янушкевіч (на здымку ўнізе - справа, зьлева - У. Шпак, майстар па каменьні) упершыню ўбачыў свой твор, увасоблены ў граніце, мармуры і бронзе, то ён быў вельмі ўзрушаны і амаль шчаслівы. Мы ўпершыню за некалькі месяцаў супрацы з ім бачылі яго такім, бо звычайна ен вельмі спакойны. Сапраўды, у натуры помнік успрымаецца непараўнальна лепш, чым на здымку. Вялікі дзякуй гэтаму таленавітаму чалавеку.



Запрашаем Вас, паважаныя сябры Рыдэля, таксама, як і год таму, ушанаваць памяць Рыделя і дадаць, калі магчыма, вашыя ўспаміны.

З павагай, Леанід Каткоўскі і сям'я.
Previous post Next post
Up