у гонар памяці Рыдэля

May 22, 2008 22:53

(be) 25 траўня споўніцца роўна год, як rydel23 няма з намі. Год, у які ўсім нам было вельмі цяжка і балюча, але сьветла і прыемна ўспамінаць Вову.
У сумную гадавіну мы хацелі б сустрэцца з вамі, у Менску або ў Празе, а таксама прысьвяціць гэты дзень успаміну пра rydel23. Таму мы вельмі просім Вас - калі ласка, не праходзьце міма, а зараз напішыце ў каментары ( Read more... )

Leave a comment

volja May 22 2008, 21:25:16 UTC
Я таксама ўспамінаю як ўпершыню завяла ЖЖ і ён быў адзін з першых, хто пакінуў камент, во да гэтага паста:
http://volja.livejournal.com/557.html
Тады ж у сакавіку ў Прагу прыехала lianka_, patap і yarik на святкаваньне Дня Волі. Недзе на наступны дзень пасля іх прыезду да нас далучыўся і Уладзя. Гэта ўжо пасля выпадкова ў размове я пачула, што гэта ён та і ёсць той самы rydel23. Тады я практычна нікога тут ня ведала і Уладзя быў адным з першых беларускамоўных праскіх знаёмых.
Памятаю шчэ як пасля спрабавала пачытаць яго ранейшыя запісы ў ЖЖ. Доўга лістала,чытала, а потым зразумела, што запісаў нешта ну вееельмі шмат і кінула гэтую справу:).
Ды і ўвогуле, калі б не Рыдель, то я даўно б кінула весьці ЖЖ. А так ён увесь час нешта каменціў, прытым амаль заўсёды самы першы, дык так нейкая матывацыя была пісаць.
Вось так я тут і завісла...

Reply

nicolaev May 23 2008, 05:33:17 UTC
А я шмат крот пытаў фрэндаў, куды зьнік жж-юзэр Баляслаў...
Спадзяюся, калісьці ганая тайна будзе канчаткова спраўджаная або абверджаная...

Reply

zmila May 23 2008, 08:10:06 UTC
і ў мяне ён першы камэнтатар, і запрашэньне сюды мне даў ён

Reply

phillipmaylett October 9 2008, 15:03:17 UTC
Ну я, у принципі, і так зависла в Індії на півтора місяця, замість планованих десяти днів.

Reply

abigailritchin October 17 2008, 05:11:09 UTC
Я тут аднаго лоха зьняў з цягніка, ня ведаю - што з ім рабіць, - гукаў міліцыянт з суседняга пакою.

Reply


Leave a comment

Up