(no subject)

Dec 14, 2012 14:35

Анрэя Федарэнку я пачаў чытаць на патрэбу. На вялікую духоўную патрэбу. Захацелася чысьціні, адназначнасьці і, блац, прафэсійнае карэктарскае праўкі. І яшчэ вытокаў, і каранёў. І непарыўнасьці традыцыі. І здаровага сэнсу.
І, як ашалелы ад усмемагчымых перадозаў амэрыканец купляе візу ў Беларусь, я купіўся на Федарэнку. І нават мяжу перасёк, і да вёскі даехаў, Ні бяды, што ўсю дарогу мяне суправаджаў пашарпаны ўазік з загадкавым надпісам "ІЗЫСКАЦЕЛЬСКАЯ". Бяда, што ў тубыльчай царкве нечакана папрасілі зьняць мае любімыя белыя шорты.
...У "Бесах" Дастаеўскага адзін з герояў, пісьменнік Кармазінаў - прататып І. Тургенева, выведзены аўтарам у такім вось сатырычна-карыкатурным плане... ("Сечка", с.7)
Previous post Next post
Up