Самае моцнае ўражаньне ад фолк-фэста ў Вільні: літоўца кралі, крадуць і будуць красьці. Або - як кажа дзедушка Хведар Нюнька: "Нада ўважаць іх хаця бы за тое, што гэто вы да іх езьдзіце ў Вільню, а не яны да вас".
Ідзем па вуліцы, слышым марш наш радной, "Як каравай выносяць". Падходзім, спрашваем, с какога раёну? Із Дзукіі, атвячают. Ідзем далей, чуем другі марш, "Егерскі", са Століншчыны. Харошы, гаварым, марш, імені Аляксандра І-га! Нет, атвячают, эта із Сувалкіі мялодзія, пруска-літоўскі народ прыдумаў.
Паказваем на фэсьце новы танец - назаўтра ўжо літоўскі зайчык са сцэны на дудзе яго наярывае! Інцерасуемся: мялодзія панравілась? Нет, гаварыт, эта жамойцкі найгрыш, традыцыйны, называецца "Жыў я ў бабушкі". Ня біла цябе бабушка па гарэзьлівых лапках, маё ты золато!
Но я і атыграўся. Калі ўрачыстае шэсьце стала пасярод старога места, ля Сьвятаянскай, то музыкі нашы зайгралі "Лысага". А літоўца нешто сабе замармыталі: "Тустэпас, тустэпас...". А я как зараву на ўвесь голас: "Ат чаго ты лысы без валос застаўся!!!". І літоўца понялі што с намі шуткі плохі. І сказалі што ў нас багаты фальклёр.
Click to view