Click to view
Мой дзёньнік дастаткова аўтыстычны, як для чалавека публічных прафэсіяў. Але сёньня мяне страшна цікавіць Вашае меркаваньне, дарагія фрэнды, наконт "унівэрсальнасьці культурнага кода", пры дапамозе якога аўтар гэтага замячацельнага кліпа на музыку ня менш замячацельнага аўтара прыляпіў Сьв Еўфрасіньні цялячую галаву.
Як казаў Жан-Бедэль Бакаса, "кажды харчуецца, як яму чуецца", і забараніць самавыражэньне немагчыма. Аднак, я асабіста адчуваю страшны нясмак, а нават абразу - калі бачу Еўфрасіньню-кем-ба-ана-нібыла-для нас з цялячай галавой. Дарагія фрэнды, што са мной ня так?
Ярык, не турбуйся больш чым адным камэнтам. Загадзя дзякуй.