"П'яўка" Станкевіча пад'ела рэшткі даверу да нашых раманістаў. І чаму гэта на трэцім томе яны ўсе, як адзін, з'ядаюць чыжыка? Затое цяпер ведаю, як пішуцца такія раманы.
Маладзён на касе ў Галерэі У праваю рукою лашчыў дробныя постмадэрныя артэфакты,
раскіданыя там і сям па прылаўку. А левым вокам таропіўся ў манітор, скуль на яго зеўраў гіпна-каршук і чуліся баявыя сьпевы "Нардыфікацыя ілі сьмерць!". Але магло быць і наадварот...
Юры Станкевіч, здаецца, актыўна чытае папяровыя журналы. Найбаржджэй, "Секретные матэріалы" або "СПІД-інфо". Толькі там можна сустрэць байкі пра энэргетычных вампіраў разам з: "ён ашчаперыў яе за грудзі, і ўсё завярце...". Ну, чаму, чаму, спадар Юрый, Вам не было спыніцца на чыстай і прэмадэрнай ксэнафобіі?! А то фобіі ёсьць, а ксэніі з грудзямі куда-та распаўзліся...
Click to view
На Ют'юбе сірозна спрачаюцца - гэта руская песьня пра "Каліну і маліну" ці карэльскі напеў "Падару я міламу капусны вілок"?