May 03, 2011 20:21
А я ім кажу: "Паеду ў Мір на экскурсію!" А яны мне: "А хто гарод у вёсцы пасадзіць?" А я ім: "Перш Мір, а тады ўжо гарод!" А яны мне: "Тады мы с табой." А я ім: "Вы мне ў Міры ня нУжны, гэто для спецыялістоў па мястэчку". Плюнуў і паехаў.
Ну, яны усё адно дагналі. Я ім кажу: "Ідзіце ў Замак, там для рускіх турыстаў усё прыгатоўлена". І дзіво што, там дудар Дзіма зажыгаў брэтонскія песьні на галісійскай валынцы, а срэднявяковая дзеўка распавядала пскоўскім пэнсіянерам, как с замкавых сьцен лілі на ўрагоў расплаўлены сьвінец. Но мае-то ўсё раўно патом на экскурсію прыцягнуліса.
Папаслухалі гіда і сталі прастарэкваць. "Палячок," - сказала мама - "Ёму лукавіцы на цэркві ні нравяцца". "Яўрэй якіто," - уступіласа сястра - "Усё ёму ешыва, і хядэр, і Рабіновічэ, нет штобы пра нашых". Цётка, не вылазячы з машыны, падсумавала: "Мір адстой, а Любча - кул. І Святаполк-Мірскі адтуда родам." Толькі Яня ціхенька маўчала, бо гуляласа з чужым тэлефонам.
А мне экскурсыя панравілась, бо там быў знак вышшай пробы - знамянітая Алена Генадзеўна ў салатавым паліто. Дзе Генадзеўна, там праўда жызьні і культура абслугоўваньня.
падарожжа,
Лёгкія і празрыстыя,
Дзярэўня