Хачу быць дзёрзкім

Jan 31, 2011 15:29

На мінулым тыдні, праведзеным ва ўмерана-пубертатным рэжыме, мне ўдалося пабароць тры застарэлыя няўрозы:
1)"Даглядзі кіно да фінала, бо...";
2)"Дачытай кніжку да пасьлямоўя, бо...";
3)"Сьнімі шапку, калі еш, ты ж не татарын"

Недагледзеў я чуднае кіно The Wicker Man, недачытаў Варашылаўград Сяргія Жадана, а шапку ня зьняў у Жарптушцы, калі еў гуляш.

І хаця пакараньнем за ўсё гэто стаўся бунт паджалудачнай залозы, вянознае пашырэньне і флэш-анімацыя на канале "Белсат", я веру,мама,мяне чакаюць новыя прыгоды. Ударыць жанчыну нагой, напрымер, або заначаваць на кухні ў спальным мяшку.

я стары пень, Пурпур цыян і фуксія

Previous post Next post
Up